Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

19 октября 2016

Святлана, Вам падзячны ліст

Гледзячы на гэтую прывабную, стройную, зусім яшчэ маладую жанчыну Святлану Лугоўскую, цяжка паверыць, што ў яе тры сыны, два з якіх ужо дарослыя.

Старэйшы працуе ў ахове, а сярэдні сёлета паступіў вучыцца ў ваенную акадэмію. Малодшы пакуль школьнік, але і ён ужо задумваецца над тым, ці не надзець з часам форму, як браты.

Напярэдадні Дня Маці ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Артур ЧЭУС і начальнік групы прызыву на вайсковую службу Аляксандр ДЗЮК завіталі ў Чэрвеньскую друкарню — тут працуе Святлана — з прыемнай і ганаровай місіяй. Яны ўручылі маме курсанта ваеннай акадэміі Падзячны ліст. У ім цёпла і шчыра выказваецца ўдзячнасць камісарыята за тое, што выгадавала такога добрага сына, зарыентавала яго на адказны і годны выбар — абараняць Радзіму. У прысутнасці ўсяго калектыву друкарні афіцэры павіншавалі Святлану з Днём Маці, пажадалі сямейнага дабрабыту, шчасця і мірнага неба над галавой.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс