Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
26 апреля 2022

Прафсаюзы ўзнагародзілі земляробаў Чэрвеньскага раёна

Ушанаванне рупліўцаў, якія працуюць на палетках гаспадарак раёна падчас веснавых палявых работ, забяспечваючы не толькі высокія тэмпы, але і якасць сяўбы, стала ўжо добрай традыцыяй.

Днямі старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода і старшыня Чэрвеньскага райкама галіновага прафсаюза Анастасія Пашкевіч завіталі ў ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” і эксперыментальную базу “Натальеўск”. Тут яны азнаёміліся з арганізацыяй работ, умовамі працы, харчаваннем удзельнікаў пасяўной. 

Міхаіл Бода ўручыў Удзячныя лісты і грашовыя прэміі механізатарам Аляксандру Менцюку, Андрэю Грыбко, Аляксандру Бандарыку і Руслану Марчанку.

На здымках: Аляксандр Мянцюк і Міхаіл Бода; Міхаіл Бода (у цэнтры) з Аляксандрам Бандарыкам і Русланам Марчанкам.

Фота Анастасіі Пашкевіч.

Ігнат ЛІПЕНЬ

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/19704-prafsayuzy-%D1%9Eznagarodzili-zemlyaroba%D1%9E-chervenskaga-rayona.html#sigProIde15fafd22d

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс