Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

24 октября 2016

Свой уклад уносяць і работнікі пракуратуры

З 8 па 31 кастрычніка доўжыцца акцыя «Аднавім лясы разам». 

У Мінскай вобласці ад стыхіі 13 ліпеня найбольш пацярпелі Смалявіцкі і Чэрвеньскі раёны. Акрамя разбураных дахаў і будынкаў, шмат пашкодзіла лесу. У Чэрвеньскім раёне — 4 200 гектараў.

Перад ГЛХУ «Чэрвеньскі лясгас» была пастаўлена задача ўзнавіць у кастрычніку 2 200 гектараў лесу. Да выканання задання прыцягнуты загадам міністра лясной гаспадаркі 86 лясгасаў рэспублікі. Сіламі іх працаўнікоў будуць пасаджаны на Чэрвеньшчыне гэтай восенню 300 гектараў новага лесу. Яшчэ 300 гектараў малодзенькіх сосен пасадзяць студэнты тэхналагічнага ўніверсітэта факультэта лясной гаспадаркі. Кожны дзень у наш раён на працу прыязджаюць 100 юнакоў і дзяўчат з гэтай установы. Падключаюцца да пасадкі дрэўцаў работнікі розных прадпрыемстваў і ўстаноў. Працуюць і прадстаўнікі міністэрства лясной гаспадаркі, вялікую дапамогу мясцоваму лясніцтву аказваюць руднянскія школьнікі. У аўторак у Раваніцкім лясніцтве працавалі работнікі Генеральнай пракуратуры рэспублікі.
-Працаўнікі нашай структуры ахвотна адгукаюцца на просьбы работнікаў лесу аб дапамозе ў пасадцы дрэў, — кажа Анатолій Мікалаевіч Заўгародні, намеснік начальніка ўпраўлення кадраў Генеральнай пракуратуры. — Вясной мы саджалі дрэўцы хвоі і дуба ў адным з лясніцтваў Чэрвеньскага раёна. Былі на пасадцы дрэў і ў іншых раёнах. Нам, кабінетным работнікам, прыемна прынесці карысць прыродзе, папрацаваць на зямлі.
-Увогуле, і работнікі раённай пракуратуры цесна супрацоўнічаюць з лясгасам, — падключаецца да размовы пракурор раёна Аляксандр Леанідавіч Шабалінскі. — Сумесна выязджаем у рэйды па ахове прыроды, аказваем дапамогу ў адміністрацыйнай практыцы па прававых пытаннях. І, канешне, з ахвотай прымаем удзел у пасадцы дрэў.
-У Раваніцкім лясніцтве бурай пашкоджана 1 300 гектараў. Усяго лясных угоддзяў тут 11 200. Заданне на «восеньскую пасяўную» — 790 гектараў, — гаворыць ляснічы Раваніцкага лясніцтва Юрый Гоман. — Па стану на 18 кастрычнака пасаджана больш за 50%. Да 31 кастрычніка завершым пасадкі. Высаджваем толькі сосны. Саджанцы набывалі ў Бярэзінскім і Пухавіцкім лясгасах. стараемся якасна высадзіць кожнае каліва.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс