Выступаючы ў групе “А”, нашы юныя футбалісты атрымалі 6 перамог, адзін матч згулялі ўнічыю, тры сустрэчы прайгралі і з 19 ачкамі занялі другое выніковае месца, саступіўшы першы радок камандзе Барысаўскай ДЮСШ толькі па розніцы забітых і прапушчаных мячоў.
Плануецца, што фінал спаборніцтваў пройдзе ў лістападзе ў Барысаве. У ім возьмуць удзел мацнейшыя каманды груп “А” і “Б”.
Фота Ігара АДАМОВІЧА

