Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

31 октября 2016

У Смілавічах адкрыўся шматфункцыянальны комплекс для адпачынку «Новае месца»

Гісторыя стварэння першага на Чэрвеньшчыне аб’екту такога кшталту бярэ пачатак у 2009 годзе, калі прыватная фірма «Кулікі-строй» набыла з аўкцыёну будынкі старой гарпасялковай бальніцы.

На яе тэрыторыі і пачалі ўзводзіць комплекс. Сёлета ў студзені дыхтоўны трохузроўневы будынак у цэнтры Смілавічаў узяло ў арэнду таварыства з абмежаванай адказнасцю «Ніканаст». Новыя гаспадары давялі яго да ладу. І вось днём у мінулую суботу першая чарга комплексу адкрылася.

Сімвалічна, што пачалі абжываць сцены «Новага месца» дзеці — будучае пасёлка. Менавіта для іх тут наладзілі вясёлае свята: з салодкімі прысмакамі і бясплатнай гарбатай, папкорнам, аквагрымам, рознакаляровымі паветранымі шарыкамі і фотасесіяй. У абедзенную залу кавярні, што разам з прасторнай банкетнай залай месціцца на другім узроўні, юных гасцей і іх бацькоў запрасілі дырэктар ТАА «Ніканаст» Мікалай Сямёнаў, яго жонка Анастасія Захаранка, а таксама… гіганцкія роставыя фігуры жывёл, якія прыйшліся вельмі даспадобы малым.
Вечарам гэтага ж дня свята было і ў дарослых: на першым паверсе комплексу адчыніў дзверы начны клуб з більярдам і вялікай стойкай бара. З гэтай нагоды наведвальнікаў чакала жывая музыка са сталіцы і розыгрыш падарункавых сертыфікатаў.

— Накірунак грамадскага харчавання ў Смілавічах мы з Анастасіяй пачалі асвойваць, адкрыўшы кавярню на другім паверсе магазіна «Сямёрачка», — распавёў Мікалай Сямёнаў. — Гэта была амаль што вольная ніша для бізнесу. Кавярня хутка набыла вядомасць, і праз нейкі час у невялікім памяшканні стала цесна. Таму і наважыліся перабрацца ў «Новае месца».

Сіл, цярплівасці і сродкаў, каб ажыццявіць задуманае спатрэбілася вельмі шмат. А яшчэ больш клопатаў і выдаткаў — наперадзе. У пачатку наступнага года плануем адкрыць на трэцім узроўні комплексу палову з дванаццаці нумароў гасцініцы. А ўлетку хочацца запусціць у эксплуатацыю лазню ў двары.
Канешне, небеспадстаўна спадзяёмся на тое, што ўсе нашы паслугі будуць запатрабаваныя. Напрыклад, у дзённы час мяркуем прывабіць наведвальнікаў у кавярню абедзенным меню з памяркоўнымі цэнамі. Яшчэ адзін наш козыр — выдатныя повары, якія смачна гатуюць і прыгожа афармляюць стравы. Таму разлічваем (прынамсі, падчас працы «Сямёрачкі» так і было), што нашымі пастаяннымі кліентамі будуць не толькі смілаўчане, але і чэрвеньцы, а таксама жыхары сталіцы, дзе, да ўсяго, і цэны ў кавярнях і рэстаранах прыкметна вышэйшыя.

— Эмоцыі перапаўняюць,- далучаецца да размовы Анастасія Захаранка. — Мы рады, што так шмат людзей сабралася на адкрыццё, хаця крыху і спазніліся з рэкламай. Асабіста мне давялося шмат папрацаваць над дызайнам памяшканняў, укласці ў гэтыя сцены часцінку душы. Хацелася зрабіць штосьці незвычайнае, эксклюзіўнае. Вельмі хвалявалася, ці спадабаецца наведвальнікам. Зараз крыху супакоілася, бо першыя водгукі станоўчыя.

Усведамляем з мужам, за якую няпростую справу ўзяліся. Але мы маладыя, энергічныя, хочам развівацца. А цяжкасці нас толькі загартоўваюць…
— Пачатак працы шматфункцыянальнага комплексу «Новае месца» ў Смілавічах — знакавая падзея для ўсяго раёна, — зазначыла намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Алена Шлома. — Бо, на жаль, аб’екты грамадскага харчавання на Чэрвеньшчыне адкрываюцца нячаста. Шчыра спадзяюся, што прыклад ТАА «Ніканаст» пакладзе пачатак больш актыўнаму асваенню прыватным бізнесам названага накірунку. А гэта, у сваю чаргу, палепшыць культуру абслугоўвання насельніцтва і павялічыць напаўняльнасць бюджэту раёна за кошт падатковых адлічэнняў.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2016-u-smilavichah-adkry%D1%9Esya-shmatfunktsyyanalny-kompleks-dlya-adpachynku-novae-mestsa.html#sigProIda0a01aa62e

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс