Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

24 июня 2022

Футбол: чэрвеньскі “Колас” прыляцеў у Азербайджан на матчы Кубка рэгіёнаў УЕФА

Сёння а 3 гадзіне ночы чэрвеньскі “Колас” прыляцеў у нацыянальны аэрапорт сталіцы Азербайджана.

Пасля атрымання багажу яшчэ праз пару гадзін нашы футбалісты перамясціліся з Баку ў горад Шамахы, дзе заўтра правядзе першы матч папярэдняга раўнду Кубка рэгіёнаў УЕФА з Азербайджанскім “Джабраілам”.

Каманда размясцілася на комплексе катэджаў “Шамахы спорт вілас”.

Дзень быў прысвечаны адпачынку пасля пералёту, а ўвечары “Колас” правёў першую трэніроўку на гарадскім стадыёне Шамахы.

Заўтрашні матч з “Джабраілам” пачнецца ў 16 гадзін па мясцовым часе (у 15.00 па беларускім).

Ігар АДАМОВІЧ з Шамахы, Азербайджан

Галерея изображений

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс