Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

09 ноября 2016

“Планаў шмат. Знайшліся б грошы!”

Унітарнае прадпрыемства “БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА” распрацавала праект Генеральнага плана Чэрвеня, які разлічаны на два этапы – да 2020 і да 2025 года.

Аб тым, якія пераўтварэнні чакаюць горад у бліжэйшае дзесяцігоддзе, распавёў у гутарцы з нашым карэспандэнтам галоўны архітэктар раёна Аляксандр Раманчык.

-- Аляксандр Уладзіміравіч, увогуле навошта патрэбны такі праект?

-- Каб у выніку яго рэалізацыі зрабіць Чэрвень больш утульным для жыхароў і прывабным для гасцей. Час для пераўтварэнняў наспеў ужо даўно. Тым больш, што горад знаходзіцца ўсяго ў паўсотні кіламетраў ад сталіцы краіны, побач пралягае мадэрнізаваная аўтамагістраль міжнароднага значэння.

-- Згодна з праектам, ужо на першым этапе плануецца ўключыць у рысу горада вёску Хвойнікі і лесапаркавую зону. Чым выклікана такая неабходнасць?

-- Хвойнікі ўжо зараз фактычна знаходзяцца ў рысе Чэрвеня. Юрыдычнае наданне паселішчу адпаведнага статусу, напрыклад, дасць магчымасць пры наяўнасці фінансавых сродкаў добраўпараўкаваць тут дарогі нароўні з гарадскімі.

Падобная ж сітуацыя – і з лесапаркавай зонай. Зараз яна належыць да дзяржаўнага ляснога фонду. А таму мерапрыемствы па добраўпарадкаванню гэтай тэрыторыі не могуць фінансавацца ў рамках бюджэтных праграм.

-- Як і з улікам чаго у Генеральным плане вызначаны месцы пад жылую забудову?

-- Шматкватэрная забудова размесціцца ў мікрараёне вуліцы Барыкіна на ўчастку за фізкультурна-аздараўленчым комплексам, які прылягае да вуліц Нараўлянская і Перамогі. Гэтая тэрыторыя абрана таму, што тут ёсць усе неабходныя камунікацыі, развітая сацыяльная інфраструктура, побач – кацельная, дзе бліжэйшым часам правядуць рэканструкцыю.

Што да індывідуальнай забудовы, то яна будзе фарміравацца выбарачна ў розных частках горада. У прыватнасці, пад яе аддадзены правы, калі выязджаць з горада, бок вуліцы Гарбачова.

Дарэчы, хачу заўважыць, што ахвотных мець кватэру ў шматпавярховым доме ў нас значна больш, чым тых, хто жадае будавацца індывідуальна. Адсюль – і прыярытэты ў праекце Генеральнага плана Чэрвеня.

-- Адзін з пунктаў праекта – развіццё цэнтра горада паміж вуліцамі Луначарскага і Карла Лібкнехта з прасторавым пашырэннем уздоўж вуліц Мінскай, Мікалая Зяневіча, Ленінскай, Гарбачова. Што гэта азначае на практыцы?

-- Найперш – знос старога жылля і будаўніцтва на яго месцы або больш сучасных дамоў, або дзелавых, гандлёвых цэнтраў…

-- …Але для гэтага трэба прапанаваць людзям новае жыллё узамен…

-- …Так. Або жыллё, або грашовую кампенсацыю за яго. Аднак гэта, хутчэй за ўсё, больш аддаленая перспектыва, пасля 2020 года.

-- А ці не нашкодзіць рэканструкцыя адметнаму гістарычнаму цэнтру Чэрвеня?

-- Гістарычныя будынкі абавязкова будуць захаваныя. Адзінае, што плануецца – абнавіць іх фасады.

-- Цікавы момант праекта – вынас на новыя пляцоўкі шэрагу аб’ектаў. У прыватнасці, ААТ “МінскАграТранс” і раённай арганізацыі ДТСААФ, якія месцяцца на вуліцы Мікалая Зяневіча. І звязана гэта з планамі стварыць зону для прагулак уздоўж ракі Ігуменка з пашырэннем яе рэчышча і арганізацыяй парка, ці нават гідрапарка. Распавядзіце, калі ласка, падрабязнасці.

-- Сапраўды, гэта прадугледжана праектам на другім этапе яго рэалізацыі. Добраўпарадкаванне Ігуменкі мяркуецца пачаць з яе вытоку, дзе прапануецца стварыць зону адпачынку са штучным вадаёмам і высадкай лесапалос. Ад Натальеўскага возера плануецца пабудаваць набярэжную ўздоўж Ігуменкі да вуліцы Мінскай…

-- …Але ж рэчка наша вузкая, мелкаводная…

-- Гэта праблема вырашальная. Адзін з варыянтаў, які паспяхова рэалізаваны ў іншых гарадах –  абсталяванне запруды са шлюзам.

-- Аляксандр Уладзіміравіч праект Генеральнага плана Чэрвеня даволі аб’ёмны. Немагчыма ахапіць у гэтай гутарцы ўсё і адразу. Магчыма, ёсць моманты, на якіх Вы самі хацелі б засяродзіцца?

-- Магу сказаць, што ўжо у наступным годзе плануецца пачаць будаўніцтва новага дзіцячага садка на 210 месцаў у мікрараёне вуліцы Барыкіна. Бо сёлета самаму “маладому” ў горадзе садку споўнілася 25 гадоў. Хочацца, каб нашы дзеці гадаваліся ў больш сучасных умовах…

Таксама ў планах – рэканструкцыя цэнтралізаванай каналізацыйнай сістэмы. З тым, каб да 2025 года да яе былі падключаны не толькі шматкватэрныя дамы, але і сядзібная забудова. А яшчэ у Генеральны план закладзены рэканструкцыя вулічна-дарожнай сеткі, прычым, не толькі ў цэнтры горада, абсталяванне ліўневай каналізацыі адкрытага і закрытага тыпаў з будаўніцтвам калектара.

-- Аляксандр Уладзіміравіч, і, бадай, галоўнае пытанне. Рэалізацыя Генеральнага плана запатрабуе вялікіх фінансавых укладанняў. Адкуль возьмуцца грошы?

-- Інснуюць разнастайныя дзяржаўныя праграмы па фінансавай падтрымцы такіх гарадоў, як Чэрвень. Разлічваем на ўваходжанне ў іх. Тое ж шматкватэрнае жыллё плануем узводзіць на ўмовах долевага будаўніцтва.

-- А калі распрацаваны праект стане паўнавартасным Генеральным планам?

-- Да 30 лістапада ён павінен быць канчаткова дапрацаваны. Бліжэйшым часам вынесем праект на грамадскае абмеркаванне, каб кожны жыхар Чэрвеня меў магчымасць з ім азнаёміцца, задаць пытанні, унесці свае канструктыўныя прапановы. Таксама напрыканцы абмеркавання прадугледжаны адзін дзень, калі жадаючыя атрымаюць магчымасць арганізавана сустрэцца з праекціроўшчыкамі. Пра гэты мы дадаткова паведамім праз раённую газету.

-- А “Раённы веснік”, у сваю чаргу, будзе інфармаваць чытачоў пра ход рэалізацыі мерапрыемстваў Генеральнага плана…

-- Шчыра спадзяюся, што чытачы “раёнкі”, ды і ўсе чэрвеньцы не застануцца тут староннімі назіральнікамі, а актыўна далучацца да ўвасаблення. задуманага ў жыццё праз удзел у суботніках, іншых добраахвотных акцыях. Бо зробленае застанецца не толькі нам, але і нашым нашчадкам.

Гутарыў Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс