Дырэктар навучальнай установы Тамара Канстанцінаўна Сень уручыла ім дыпломы па адпаведнай спецыяльнасці ў святочны дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Заатэхнік-селекцыянер сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1” Наталля Міхайлаўна Лаўрык (на здымку) сказала: “Ніколі мне гэты дзень не забудзецца…”.
Твар яе свяціўся радасцю. Наталля Міхайлаўна вучылася ў каледжы без адрыву ад вытворчасці, набыла веды, адпавядаючыя яе адказнай пасадзе. Абавязкаў і клопатаў у жанчыны шмат не толькі на працы. Разам з мужам, які таксама працуе ў філіяле, яны выхоўваюць траіх дзяцей. Пераехалі ў вёску з Чэрвеня.
Вучыцца Наталля Міхайлаўна будзе і далей. Ёй прапанавалі паступіць на завочнае аддзяленне Акадэміі на скарочаны тэрмін навучання. Праз тры з паловай гады стане спецыялістам заатэхніі з вышэйшай адукацыяй.
На завочным аддзяленні каледжа падрыхтавалі і 36 аграномаў для раслінаводчай галіны сельскай гаспадаркі. Адметна, што выпускнікі абодвух аддзяленняў працуюць па спецыяльнасці ў гаспадарках Мінскай вобласці, узначальваюць вытворчыя ўчасткі.
Іван ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара

