Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
29 ноября 2016

Свята працы, сяброўства і кахання

У апошнюю суботу восені адбылося цудоўнае свята ў вёсачцы Грабянец Чэрвеньскага сельскага Савета.

Каб жыхарам і гасцям было цёпла і камфортна, свята вырашылі правесці ў былым будынку Грабянецкага сельсавета, цяпер тут размясціліся бібліятэка і клуб. У невялічкай зале сабралося шмат землякоў, прыйшлі і сталыя жыхары, і маладыя вяскоўцы з дзецьмі. Было ўтульна і пяшчотна, добразычлівая энергетыка панавала ў зале.

У маленькім вестыбюле арганізавалі выставу вырабаў: вышыванак (абрусаў, рушнікоў), хатніх кансерваў і нарыхтовак, зробленных рукамі мясцовых майстрых.

У прывітальным слове да жыхароў старшыня Чэрвеньскага Савета Наталля Свірыдовіч павіншавала вяскоўцаў са святам, адзначыла працавітасць, сумленнасць, адказнасць жыхароў Грабянца, назвала шэраг змен у абліччы вёскі пры падрыхтоўцы свята, якія адбыліся дзякуючы сумесным намаганням сельскага Савета і жыхароў.

На парадак і чысціню на вуліцах вёскі звярнула ўвагу і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік. Яна падкрэсліла, што добраўпарадкаваннем малой радзімы павінны займацца ў першую чаргу самі вяскоўцы, наводзячы парадак на ўласных падворках.

А потым віншавалі, дзякавалі галоўных удзельнікаў свята – руплівых, сумленных людзей – гонар вёскі Грабянец.

Выказалі на свяце словы павагі старэйшай жыхарцы Раісе Міхайлаўне Доўнар, якой у гэтым годзе споўнілася 85 гадоў. Запрасілі на імправізаваную сцэну шматдзетную сям’ю Святланы і Віталія Грыгарэнка, якія выхоўваюць пяцёра дзяцей. Віталі аднавяскоўцы і самую багатую на сумесныя гады шлюбу (55) пару  Рабцэвічаў.

Такой жа шчаслівай долі пажадалі прысутныя маладой сям’і  Паўловіч Алены і Андрэя, якія ў верасні згулялі вяселле.

Бацькам самай маладой жыхаркі вёскі Ганне і Васілю Бурцавым уручылі падарунак для маленькай Марыйкі.

Гучнымі апладысментамі, шчырымі словамі падзякі сустрэлі вяскоўцы былога фельчара Міхаіла Сцяпанавіча Гаўрыльчыка, які больш за 25 гадоў адпрацаваў на Грабянецкім ФАПе.

Больш за две гадзіны доўжылася свята. Але гледачы не спяшаліся расходзіцца. Весела спявалі і прытопвалі ў такт мелодыі разам з артыстамі – вакальным гуртам “Квецень” раённага Дома культуры і адпачынку пад кіраўніцтвам Надзеі Чарніцкай, спевакамі мужчынскага трыо з Грабёнскага Дома культуры, салістам – Андрэю Хурсевічу з Руднянскага, Вользе Лаўніковіч з раённага Дома культуры і адпачынку..

Водгукі аб свяце ў кожнага з жыхароў вёскі былі толькі ў найвышэйшай ступені. 

Галіна Гамеза. Фота Марыны Патапенка.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2128-svyata-pratsy-syabro%D1%9Estva-i-kahannya.html#sigProIdadf76eddca

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс