Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

14 декабря 2016

«Запалі сваю зорку»

Так называлася мерапрыемства для першакурснікаў, якое па традыцыі праходзіць кожны год у Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі.

Гэта своеасаблівае пасвячэнне ў прафесію, і ўдзельнічалі ў ім групы першага курса — №3, №183, №184. Рыхтавалі першакурснікаў куратары і майстры вытворчага навучання.

Выступленні адпавядалі тэматыцы і складаліся з трох конкурсаў: «А вось і мы», «Нам песня будаваць і жыць дапамагае», «Усім прафесіям наша палымянае прывітанне». У кожным першакурснікі прэзентавалі сваю групу ў арыгінальнай форме. Журы, у склад якога ўваходзілі дырэктар ліцэя Сяргей Шамрук, метадыст Алена Сінькевіч, бібліятэкар Ларыса Васюковіч, юрысконсульт Марына Кацнельсон, і я, педагог сацыяльны, Вольга Тэбікава, ацэньвалі выступленні па дзесяцібальнай шкале.

Па выніках трох конкурсаў група №3 аказалася самай творчай і найбольш падрыхтаванай. Яна заняла першае месца ў зорным марафоне. Не засталіся без увагі і іншыя канкурсанты. Іх творчасць была адзначана салодкімі прызамі.

Вольга ТЭБІКАВА, педагог сацыяльны Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя. 
Фота Марыны КАЦНЕЛЬСОН, юрысконсульта Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс