Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

19 декабря 2016

Падзякавалі за ініцыятыўнасць і высокую грамадзянскую актыўнасць

Урачысты сход з актывам раёна адбыўся ўчора ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.

На сход былі запрошаны прадстаўнікі мясцовай улады, актыўныя ўдзельнікі грамадска-палітычнага развіцця на Чэрвеньшчыне.

Перад прысутнымі выступіў старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Андрэй Зубар, які выказаў падзяку за прафесіяналізм, добрасумленную працу, значны асбісты ўклад у грамадска-палітычнае развіцце Чэрвеньскага раёну. У сваёй прамове Андрэй Леанідавіч праінфармаваў таксама аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2016 годзе, аб планах на будучае, наконт добраўпарадкавання, будаўніцтва новых аб’ектаў і інш.

Многія прысутныя  атрымалі Удзячныя лісты Мінскага аблвыканкама, Чэрвеньскага райвыканкама, Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, Чэрвеньскага райкама БРСМ, раённай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын", раённай арганізацыі "Беларускі Фонд міра", раённай арганізацыі "Беларускі Чырвоны Крыж", раённай арганізацыі "Белая Русь", раённай арганізацыі ветэранаў за значны асбісты ўклад у грамадска-палітычнае развіцце Чэрвеньскага раёну.

Па даручэнню прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна ўручыла юбілейны медаль "110 гадоў прафсаюзнаму руху" старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Андрэю Зубару. Для прысутных Цэнтрам культуры і адпачынку была падрыхтавана канцэртная праграма.                                                   

Кацярына ШУМКО

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс