Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

19 декабря 2016

Паліклініка набыла новае аблічча

Завяршыўся рамонт на другім паверсе паліклінікі Цэнтральнай раённай бальніцы.

Гэта падзея значная не толькі для медыкаў, якія пачнуць працаваць у палепшаных умовах, але і для пацыентаў.

15 снежня сімвалічную чырвоную стужку на ўваходзе ў абноўленую частку паліклінікі перарэзалі старшыня райвыканкама Андрэй ЗУБАР і галоўны ўрач бальніцы Андрэй ПРАХАРЭНКА. Ва ўрачыстай цырымоніі таксама ўзялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна ТАРАСІК, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала ШАХОЦЬКА, намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Алена ШЛОМА, персанал бальніцы.

Падчас размовы з медыкамі Андрэй Зубар звярнуў увагу на значныя змены, якія адбыліся за апошнія гады ў абліччы бальніцы, на высокі яе патэнцыял, магчымасць стаць адной з найлепшых устаноў аховы здароўя на Міншчыне.

— З боку дзяржавы надаецца вялікая ўвага ахове здароўя як галоўнай каштоўнасці чалавека. Каб медыцынская дапамога была высокакваліфікаванай, сфера аховы здароўя павінна развівацца, і мы знаходзімся на правільным шляху, — адзначыў старшыня райвыканкама.

Пра сёлетні аб’ём рамонтных работ у бальніцы распавёў галоўны ўрач Андрэй Прахарэнка:

— На другім паверсе паліклінікі адрамантаваны дванаццаць урачэбных кабінетаў прыёму пацыентаў і тры пакоі: два санітарныя і адзін серверны. На чацвёртым паверсе тэрапеўтычнага аддзялення бальніцы ў Чэрвені і на другім паверсе кругласутачнага стацыянара Смілавіцкай гарадской бальніцы ўстаноўлены шклопакеты. Акрамя таго, на тэрыторыі ЦРБ заасфальтавана пляцоўка з устаноўкай бардзюрнага каменя.
Па словах галоўнага ўрача, пры плануемым фінансаванні большым за сёлетні будзе аб’ём работ у 2017 годзе: рамонт закране як Цэнтральную раённую бальніцу ў Чэрвені (тэрапеўтычнае аддзяленне, харчаблок, пральню), так і Смілавіцкую гарадскую бальніцу.

— Урачы прысвячаюць пацыентам большую частку свайго жыцця, — адзначыла пасля ўрачыстасцяў выконваючая абавязкі загадчыка паліклінікі Таццяна ГУБАРЭВІЧ. — У новых умовах прыемна працаваць, ёсць вялікае жаданне самаўдасканальвацца, павышаць свой прафесійны ўзровень.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс