Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 января 2017

Новы Год — у новых кватэрах

Восем сем’яў працаўнікоў эксперыментальнай базы «Натальеўск» святкуюць Новы год у новых кватэрах. Для іх пабудаваны васьмікватэрны двухпавярховы дом.

— Узводзілі яго па прэзідэнцкай праграме будаўніцтва жылля на сяле, — гаворыць Алена Махнач, дырэктар РУСП «Эксперыментальная база «Натальеўск». — Па крэдыту атрымалі 5,7 мільярда недамініраваных рублёў. Праклалі камунікацыйныя сеткі (газ, вада, каналізацыя) на 2 мільярды недамінаваных рублёў для двух дамоў. Плануем пабудаваць яшчэ адзін такі. Распрацавана неабходная дакументацыя. На агульным пасяджэнні адміністрацыі і прафкама абмяркоўвалі кандыдатуры навасёлаў. Улічвалі ўзрост, пасаду, запатрабаванасць работніка, перспектыву яго працы ў нашым калектыве.

Атрымаў двухпакаёвую кватэру намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Сяргей Галец. Менавіта на развіццё жывёлагадоўлі разлічваюць у будучым у эксперыментальнай базе.

Навасёлам стаў галоўны інжынер гаспадаркі Віталь Бандарэнка. Ён закончыў Беларускі аграрны ўніверсітэт, накіраваны быў на Гомельшчыну. Калі ажаніўся на дзяўчыне з Чэрвеньшчыны, узяў пераразмеркаванне. Вельмі задаволены такому павароту лёсу. Гаспадарка «Натальеўск» з перспектывай. Адрозніваецца ад той, куды быў накіраваны.

Механік Аляксандр Бандарык — мясцовы жыхар. Добра ведае магчымасці гаспадаркі і ўсе яе станоўчыя паказчыкі. Разлічвае тут пабудаваць жыццё. З жонкай Марыяй і сынам Кірылам чакаюць папаўнення ў новай 3-х пакаёвай кватэры.

Інжынер — механік Максім Юркевіч таксама мясцовы. Родам з аграгарадка Любішына. Закончыў Мар’інагорскі тэхнікум па мэтаваму накіраванню. Атрымаў двухпакаёвую кватэру.

Атрымалі кватэры з усімі выгодамі Аляксандр Лугоўскі, загадчык малочна-таварнай фермы «Натальеўск»,механізатар Дзмітрый Нагібін, рабочая сталовай гаспадаркі Ніна Доўгая, механізатар Руслан Марчанка.

— Гэта жыллё службовае. Сем’і могуць тут жыць гэтулькі, колькі будуць працаваць у нашай гаспадарцы, — зазначае Алена Махнач. — Адначасова можна ўзяць участак пад будаўніцтва і не спяшаючыся будаваць свой дом.

Наконт будаўніцтва ў кіраўніка гаспадаркі вялікія планы. Яны грунтуюцца на неабходнасці і ў далейшым забяспечваць жыллём маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць на змену пенсіянерам.


Галіна Гамеза. Фота аўтара.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс