Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
11 января 2017

У раёне стартаваў другі этап конкурсу «Настаўнік года»

Конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» уяўляе сабой комплекс мерапрыемстваў па абагульненню і распаўсюджванню вопыту работы лепшых педагагічных работнікаў краіны, выяўленню ініцыятыўных, энергічных, мэтанакіраваных педагогаў, лідэраў адукацыі. Ён накіраваны на развіццё творчага патэнцыялу педагогаў, матывацыю іх актыўнай дзейнасці па аднаўленню зместа адукацыі, рост прафесійнага майстэрства, падтрымку інавацыйных тэхналогій у галіне педагогікі, устанаўленне прыярытэту адукацыі ў грамадстве.

Другі этап конкурсу — раённы. Ён праходзіць у два туры: першы — завочны (адбыўся з 1 па 20 снежня 2016 года), на які неабходна было прадставіць пісьмовы праект адкрытага ўрока і самапрэзентацыю, і другі тур (праходзіць зараз), які ўключае публічнае выступленне па тэме: «Настаўнік (выхавальнік) учора, сёння, заўтра» і адкрытае мерапрыемства — урок (занятак) у незнаёмым класе (групе).

У мінулы чацвер у дзіцячым садку №1 г.Чэрвеня свае публічныя выступленні ў намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» прадставілі: Дар’я Ільінічна Рэпенка, выхавальнік Запольскага садка, Кацярына Мікалаеўна Місюк, выхавальнік яслі-сада №5 г.Чэрвеня, Анастасія Сяргееўна Буланава, выхавальнік яслі-сада №2 г.п.Смілавічы, Ларыса Аляксандраўна Макаль, выхавальнік яслі-сада №1 г.п.Смілавічы і Таццяна Уладзіміраўна Аспанава, выхавальнік дзіцячага яслі-сада №1 г.Чэрвеня.

Публічныя выступленнні настаўнікаў адбыліся ў мінулую пятніцу ў Чэрвеньскім Цэнтры дзіцячай творчасці. Яны праходзілі ў намінацыях: «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка», «Замежная мова», «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура», «Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка», «Пачатковыя класы», «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія», «Хімія і біялогія».

У іх бралі ўдзел 16 настаўнікаў раёна: Галіна Генадзьеўна Злотава, настаўніца фізікі СШ №2 г.Чэрвеня, Лідзія Іванаўна Юрчанка, настаўніца інфарматыкі СШ №3 г.Чэрвеня, Яўген Вадзімавіч Адзінокаў, настаўнік інфарматыкі Грабёнскай СШ, Таццяна Віктараўна Равоцька, настаўніца англійскай мовы СШ №1 г.п.Смілавічы, Таццяна Пятроўна Дзегцярова, настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г.Чэрвеня, Таццяна Аляксандраўна Парфіяновіч, настаўніца англійскай мовы СШ №4 г.Чэрвеня, Алена Іванаўна Фурс, настаўніца беларускай мовы Руднянскай СШ, Валерый Васільевіч Захараў, настаўнік беларускай літаратуры Хутарскай СШ, Людміла Анатольеўна Грозная, настаўнік прадмета «Мастацтва» Лядзенскай СШ, Марыя Лук’янаўна Лаўцэвіч, настаўнік пачатковых класаў Лядзенскай СШ, Анастасія Уладзіміраўна Лукіна, настаўніца пачатковых класаў і рускай мовы СШ №2 г.п.Смілавічы, Таццяна Леанідаўна Бельская, настаўніца пачатковых класаў і рускай мовы Новазелянкоўскай СШ, Наталля Генадзьеўна Жук, настаўніца пачатковых класаў і літаратурнага чытання Запольскай СШ, Валянціна Іванаўна Уласавец, настаўніца геаграфіі Турэцкай БШ, Яўген Ігарэвіч Дземахін, настаўнік геаграфіі Новазелянкоўскай СШ і Вольга Сяргееўна Ермаловіч, настаўніца біялогіі Валевачоўскай СШ.


На гэтым тыдні намінантаў конкурсу чакаюць спаборніцтвы на лепшы праведзены ўрок і выхаваўчую гадзіну. У пятніцу будуць падведзены вынікі і названы імёны пераможцаў. Іх чакаюць узнагароды. Поспехаў усім!

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс