Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
13 января 2017

Калі ласка, у лесапарк і спартыўны комплекс!

Багатымі на спартыўныя падзеі будуць у Чэрвені бліжэйшыя выхадныя.

У суботу ў гарадскім лесапарку “Загор’е” адбудзецца раённае свята “Лыжня-2017”. Яго пачатак запланаваны на 11 гадзін.

Пасля заканчэння лыжных гонак, каля 13 гадзін, у спартыўным комплексе “Ігумен” стартуе занальны турнір Кубка Мінскай вобласці на міні-футболу ў групе “Б” з удзелам каманд нашага, Пухавіцкага, Уздзенскага і Маладзечанскага раёнаў.

А ў нядзелю, 15 студзеня, спарткомплекс “Ігумен” прыме чвэрцьфінальныя матчы 22 розыгрышу Кубка Рэспублікі Беларусь па футзале. У першым з іх за выхад у паўфінал пазмагаюцца чэрвеньскі “Будаўнік” і гомельскі “Эскулап” (пачатак – у 13 гадзін). У другім сустрэнуцца “Саюз-Энерга” (Бабруйск) і “Гомельграмадзянпраект”.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс