«Арыс» з Лімасола, за які гуляе наш зямляк, заваяваў залатыя медалі ўпершыню ў гісторыі. І зрабіў гэта датэрмінова.
Каманду Яблонскага яшчэ мог прасунуць з першага месца клуб «АПАЭЛ», з якім «Арыс» згуляе ў апошнім туры, але ў нядзелю ён прайграў у гасцях «Апалону» з лікам 2:3, і ўжо не дагоніць «Арыс».
Яўген Яблонскі перайшоў у “Арыс” у студзені мінулага года.
Да гэтага ён гуляў за БАТЭ (Барысаў). У складзе барысаўчан Яблонскі стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі (2014-18), трохразовым ўладальнікам Кубка краіны (2015, 2020-21), трохразовым ўладальнікам Суперкубка Беларусі (2015-17), трохразовым сярэбраным прызёрам чэмпіянату (2019-21). Тройчы ўключаўся ў спіс «22 лепшых футбаліста чэмпіянату» (2019-21), а па выніках сезону-2021 быў прызнаны лепшым паўабаронцам вышэйшай лігі. Гуляючы за БАТЭ, спачатку стаў іграком маладзёжнай зборнай Беларусі (2014-16), а затым і нацыянальнай каманды, капітанам якой сёння з’яўляецца.
Ігар АДАМОВІЧ

