Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
15 июня 2023

Футбол: чэрвеньскі «Колас» перамог «Адзінства» з Дзяржынска ў чэмпіянаце Беларусі сярод каманд другой лігі

Гульні з “Адзінствам” амаль заўсёды складваюцца для “Коласа” няпроста. І нават нягледзячы на тое, што наш сапернік у папярэднім туры з цяжкасцю здабыў адно ачко ў гасцявым матчы з вілейскай “Віліяй”, лёгкага выезду ў Дзяржынск не чакаў ніхто.

І сапраўды, “Адзінства” выйшла на гульню з “Коласам” у поўнай баявой гатоўнасці. Дзяржынцы не толькі ўдала абараняліся, але і пры першай магчымасці пераводзілі мяч да нашых варот. А тут яшчэ надарыўся форс-мажор: лідар атак і лепшы бамбардзір “Коласа” Аляксей Хадневіч атрымаў пашкоджанне і на 31-й хвіліне сустрэчы вымушаны быў пакінуць поле.

Барацьба ў гульні ішла літаральна за кожны метр газона. Так што па нагах даставалася ігракам абедзьвюх каманд, і брыгадзе мясцовых медыкаў сумаваць не даводзілася.

Нашы актыўна правялі канцоўку сустрэчы. Адным з запамінальных эпізодаў стаў праход Паўла Клімовіча па праваму флангу, які, і гэта добра бачна пры праглядзе відэазапісу гульні, быў спынены іграком “Адзінства” недазволеным прыёмам. Але галоўны арбітр матча парушэння правілаў не заўважыў. А яно цягнула калі не на пенальці, то на перспектыўны штрафны – дакладна.

Развязка надышла на апошняй хвіліне асноўнага часу гульні. Ігар Шмідаў зрабіў дакладную перадачу на левы фланг Аляксандру Палешчуку, той выйграў барацьбу ў абаронцаў і навесіў ад ліцавой лініі ў штрафную пляцоўку, а капітан чэрвеньцаў Дзмітрый Асіпенка галавой скіраваў мяч у вароты.

Некалькі дададзеных да асноўнага часу матча хвілін прайшлі ў амаль бесперапынных атаках гаспадароў поля. Аднак вопытны галкіпер “Коласа” Аляксандр Курыловіч і нашы абаронцы не дазволілі ім адыграцца.

Больш за тое, у нашых быў выдатны шанц падвоіць лік у імклівай контратацы. На жаль, Аляксандр Паляшчук прабіў вышэй варот. 1:0 – цяжкая, але цалкам заслужаная перамога, дзякуючы якой чэрвеньцы захавалі лідарства ў чэмпіянаце.

У гэтую суботу “Колас” згуляе на сваім полі з камандай “Крупкі-ДРБУ-164”. Матч пачнецца ў 12 гадзін.

Ігар АДАМОВІЧ

“Адзінства” (Дзяржынск) – “Колас” (Чэрвень) – 0:1.
10 чэрвеня. Дзяржынск. Стадыён “Гарадскі”. 150 гледачоў.
“Колас”: Курыловіч, Весялоў (Кірэеў, 46), Івашкін, Цярэшка, Галюк, Асіпенка, Рубін (Чысты, 46), Паляшчук, Чыжэўскі (Шмідаў, 82), Васюк (Клімовіч, 46), Хадневіч (Каваленка, 31).
Гол у “Коласа”: Асіпенка (90).

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс