Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
31 января 2017

Вясне насустрач

Здаецца, зусім нядаўна зіма паклала адпачываць натомленую зямлю пад снежную коўдру, а ў паветры, асабліва пры цяперашніх частых адлігах, ужо зараз можна адчуць пах вясны. Ды і колькі тут да яе засталося? За завейным лютым, які стукаецца ў дзверы, прыйдзе лагодны сакавік. І зноў закруціцца кола спрадвечных сялянскіх клопатаў у земляробстве. А пакуль яшчэ ёсць час, у гаспадарках даводзяць да ладу пасяўную і глебаапрацоўчую тэхніку, ад надзейнай працы якой найперш будзе залежаць паспяховае правядзенне веснавых палявых работ.

…Машынны двор сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Аграбуд” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскжалезабетон” сустракае заўсёдным узорным парадкам і… цішынёй. Але гэта толькі на першы погляд тут нічога не адбываецца. Насамрэч у рамонтных майстэрнях і побач з імі віруе жыццё. Проста тут працуюць без аўралу, выконваючы работы ў адпаведнасці са складзеным графікам.

— Шмат што мы зрабілі яшчэ з восені, – распавядае галоўны механік гаспадаркі, загадчык майстэрняў Юрый Асташонак. – Гэта найперш тычыцца рамонту недарагіх па запчастках АКШ і чызельных культыватараў. Таксама восенню, пасля завяршэння палявых работ, пачаў узнаўляць свой пасяўны агрэгат “Амазон” механізатар Мікалай Разганаў. Ён ўжо цалкам адрамантаваны: засталося зманціраваць прычапное прыстасаванне, і – хоць заўтра ў поле…Прайшоўшы праз будынак майстэрні, дзе рамантаваліся два трактары, выходзім у двор. Тут заспяваем за ўзнаўленнем універсальнага культыватара “Allrounder” механізатараў Віталя Кузняцова і Сяргея Ларыёнава, зваршчыка Сяргея Ахрамовіча і слесара Сяргея Крука.
– Ён таксама ўжо амаль гатовы да працы, – тлумачыць Юрый Асташонак. – Застанецца адрамантаваць агрэгат для ўнясення мінеральных угнаенняў, два раскідвальнікі арганікі і плугі.
Па плану да сярэдзіны лютага ўся пасяўная і глебаапрацоўчая тэхніка будзе на лінейцы гатоўнасці. На яе рамонт гаспадарка ўжо выдаткавала 27 тысяч рублёў. Значную дапамогу па рэстаўрацыі вузлоў і механізмаў нам аказвае ААТ “Мінскжалезабетон”…
Не забываюцца ў СВФ “Аграбуд” і пра трактары. На апошні дзень зімы прызначаны іх дзяржаўны тэхнічны агляд.

— Сёлета мы ўпершыню ўсталявалі такі парадак: першы, чым ісці ў адпачынак, механізатар павінен падрыхтаваць свой трактар да тэхагляду, – кажа Юрый Асташонак. – Гэта – і пэўны стымул для яго, ды і зручней так нашмат: прыйшоў з адпачынку, сеў у адрамантаваны трактар – і паехаў.
Каб тэхніка да агляду была не толькі спраўнай, але і мела прывабны выгляд, усё трактары пафарбуем (фарбы ўжо набылі ў дастатку). А яшчэ замест традыцыйных трафарэтных набівак, сёлета мы выкарыстоўваем адмысловыя налепкі з назвай гаспадаркі, якія замовілі ў мастацкай майстэрні ў Чэрвені…
На развітанне Юрый Асташонак (на здымку ўверсе справа) паказвае першы падрыхтаваны да тэхагляду трактар, гаспадар якога, механізатар Аляксандр Равоцька, ужо ў адпачынку. “МТЗ-592” зіхаціць на сонцы свежай фарбай. А налепка “СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” на капоце сапраўды выглядае дыхтоўна.


Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2334-vyasne-nasustrach.html#sigProId6e6570f6f8

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс