Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
01 сентября 2023

На свяце вёсак у Чэрвеньскім раёне адзначалі руплівых працаўнікоў

У мінулую суботу адразу тры населеныя пункты ладзілі святы вёсак.

Упершыню святкаваў такое Чырвоны Бераг. Сбор быў прызначаны ля дома №17. Тут добрая пляцоўка, ёсць шмат месца. Могуць і дзеці пабегаць, і дарослыя патанцавать. З прывітальным словам да жыхароў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка. Ад раённага центра культуры і адпачынку ў падарунак музыкальныя нумары у выкананні вакальных гуртоў “Соловушка” і “Вечарына”.

Зрабіць утульнай для сваіх детак і ўнукаў

А ў Чарнаву “Турэцкі кумпячок” прывёз шашлыкі. Дзеці забаўляліся на вялізнай надзіманай горцы. На сцэне, якую арганізавалі на ганку дзіцячага аздараўленчага лагера “Верасок” артысты з Рудні і Шасцінопаў радавалі гледачоў. Усе змены ужо скончаны і на утульным двары дзіцячай установы правялі свята. Да прысутных звярнулася  старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна.

-Традыцыйна, калі гаспадаркі закончваюць убіраць хлеб з палёў, сяляне могуць трохі перадыхнуть, — сказала яна. – Ёсць час падзякаваць заслужаных людей, паглядзець на другіх і сябе паказаць, паслухаць добрую песню і патанцаваць. Жывіце ў згодзе, падтрымлівайце адзін аднаго. Вы ж — землякі. Рабіце сваю малую радзіму яшчэ прыгажэйшай і утульнай для сваіх дзетак і ўнукаў, каб яны не забывалі пра яе. А ад’язжаючы ў свет, заўсёды вярталіся дадому.

На святах ва ўсіх вёсках традыцыйна ўслаўлялі доўгажыхароў. Радаваліся, што і малыя нараджаюцца ў вёсцы. Напрыклад, у Чарнаве самай малодшай жыхарцы Алісе Трацэнка толькі некалькі дзён. Не могуць нарадавацца на дачушку бацькі Марына і Канстанцін. Для Алісы і землякоў выканала песню маленькая Паліна Станкевіч. А ў сям’і Грынкевічаў адразу тры юбілеі адзначылі. Ніне споўнілася 75 год, мужу Пятру – 80, а разам яны жывуць у павазе і вернасці ужо 55 гадоў. Для іх Арцём Брылевіч выканаў любімую песню юбіляраў “Старая мельница”. А старшыня сельвыканкама Мікалай Нахамчык уручыў каштоўны падарунак. Атрымалі апладысменты, падарункі і песні таксама шлюбныя юбіляры, якія жывуць ў згодзе ўжо 58 гадоў: Марыя ды Васіль Тарэлка, Алена і Іван Багдановічы. 75 і 85 гадоў адпаведна сустрэлі Раіса Шчурок і Зінаіда Сягоднік. Землякі шчыра іх віталі, а старшыня сельвыканкама ўручаў падарункі.

Вядучыя свята расказалі сяльчанам, што назва вёскі Чарнава пайшла ад уладальніка і назвы маёнтка, да якога належыла мясцовасць у сярэдзіне 19 стагоддзя.Чарнава лічыцца адным са старадаўніх населеных пунктаў Чэрвеньшчыны. На пачатку 19-га стагоддзя яна мела статус вёскі, у якой было 28 двароў і 200 жыхароў.На той час яна ўваходзіла ў склад маёнтка Чарнаўская Рудня, які належаў Слатвінскім. Паводле перапісу 1897 года:  вёска Грабёнскай воласці Ігуменскага павета, 89 двароў, 630 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная капліца, хлебазапасны магазін, царкоўнапрыходская школа, карчма, піцейная ўстанова. У 1909 гаду адкрыта земскае народнае вучылішча. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі створана працоўная школа, у якой 2 настаўнікі вучылі 100 хлопчыкаў і дзяўчынак.   У час Вялікай Айчыннай вайны ў наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгад “Разгром і “Імя Шчорса”. На мясцовых могілках — 2 брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Чарнава – радзіма Героя Савецкага Саюза І. Крукава.

На сённяшні дзень вёска налічвае 115 двароў, тут пастаянна жыве 300 чалавек.  Мясцовыя жыхары клапоцяцца пра знешні выгляд сваіх падворкаў. Асабліва прыгожы ён у Таццяны Зыль з вуліцы Лугавой.

Добры настрой жыхарам стваралі артысты з Руднянскага сельскага дома культуры, гурта “Азяраначка”, ВІА “Кварта”.

Успомнілі і падзякавалі ўсім

У сучасным аграгарадку “Любішына”  вяскоўцы таксама віталі цудоўны гурт “Соловушка” і іх калег “Шасціснопскіх сваякоў”. Працавалі інтерактыўныя пляцоўкі і фудкорты. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка падзякаваў працаўнікоў гаспадаркі за высокія паказчыкі ў рабоце, пажадаў здароўя і дабрабыту.

Між тым і гэта вёска па пісьмовых крыніцах вядома з 19 стагоддзя. Яна ўваходзіла ў маёнтак Іванаўск, што з’ўляўся ўласнасцю Шэвічаў. На пачатку 20 стагоддзя тут жывуць 234 жыхары, а адпаведна перапісу 1997 года тут было 454 чалавек насельніцтва. Любішына – цэнтральная сядзіба эксперыментальнай базы Натальеўск. Гэта адна с самых моцных і перадавых гаспадарак Чэрвенскага раёна. Тут любяць, памятаюць і ўшаноўваюць былых працаўнікоў, сённяшніх руплівых гаспадароў. Словы ўдзячнасці гучалі ў адрас добрых сем’яў, якія пражылі разам шмат гадоў і адсвяткавалі шлюбныя юбілеі, а таксама маладых семьяў, іх дзетак, якім ствараць дабрабыт краіны, раёна, гаспадаркі.

На падарункі і прэміі кіраўніцтва эксперыментальнай базы “Натальеўск” і сельвыканкам вылучылі грашовыя сродкі ў памеры больш за дзве з паловай тысячы рублёў. Не забылі нікога. Падзякавалі доўгажыхароў, пачэсных юбіляраў, маладых бацькоў, работнікаў культуры, паштовай сувязі, ФАПа, сацыяльнай службы, дзіцячага садка, аддзялення банка, гандлю – усяго 50 чалавек.

Асаблівыя словы былі выказаны ў адрас былога кіраўніка гаспадаркі Алены Махнач.

 “Вы сталі не толькі часткай нашага жыцця, але і сапраўдным натхненнем для нас усіх. Вы заўсёды знаходзілі час для кожнага, для кожнай праблемы або патрэбы. Ваша цяпло і клопат стваралі і будуць ствараць атмасферу сям’і ў нашым аграгарадку. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, здароўем і шчасцем. Вы заслугоўваеце ўсяго найлепшага за ўсё, што  зрабілі для нашага аграгарадка і нас, яго жыхароў… З глыбокай удзячнасцю і найлепшымі пажаданнямі, ад усіх жыхароў аграгарадка Любішына”, — прагучала са сцэны пад шматлікія апладысменты.

Галіна Гамеза. Фото аўтара і Людміла Пасудзеўскай

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс