Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
06 февраля 2017

У памяць аб яўрэях Чэрвеньшчыны — ахвярах нацызму

Першага лютага ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку адбылося жалобнае мерапрыемства «Горад смуткуе па загубленых дзецях сваіх», прысвечанае 75-годдзю расстрэлу дзвюх тысяч жыхароў Чэрвеня, якіх пазбавілі жыцця толькі таму, што яны былі яўрэямі. Загінула практычна ўсё яўрэйскае насельніцтва Чэрвеня.

Жалобная імпрэза пачалася з аповяду Ірыны Вабішчэвіч, старшага навуковага супрацоўніка раённага краязнаўчага музея. Яна шмат гадоў працуе над тэмай Чэрвеньскага гета і распавяла прысутным пра жудасныя падзеі, якія адбываліся тут. Зараз з’яўляюцца новыя імёны, прозвішчы, лічбы, якія дапамагаюць яшчэ лепш зразумець, кім былі гэтыя людзі.

На мерапрыемстве прадставілі прэзентацыю, у якой сабраны старыя фатаздымкі з партрэтамі дзяцей і дарослых яўрэйскіх гараджан. Усе пабачылі ўрывак з дакументальнага фільма Барыса Мафцыра «Захавальнікі памяці», дзе пра Халакост распавядаў Уладзімір Дарагуж, які быў у вайну маленькім хлопчыкам. Ён жыў непадалёку ад гета і ведаў шмат мясцовых яўрэяў. Ад яго аповеду ў фільме людзі ў зале плакалі, уяўляючы сабе тыя страшныя падзеі. На жаль, зараз гэтага краязнаўцы з намі няма, ён памёр, але яго ўспамін захаваўся назаўжды ў фільме.

У мерапрыемстве бралі ўдзел школьнікі, якія пранікнёна чыталі вершы яўрэйскіх аўтараў і гэтым нібыта дакрануліся да сэрцаў прысутных. Сюды спецыяльна з Масквы прыехаў Барыс Эйг, чые родныя таксама загінулі. Ён сказаў:

— У Калодзежах жылі мае родныя, якіх разам з іншымі яўрэямі пазбавілі жыцця. Уся мая сям’я вельмі ўдзячна вам, за ўшанаванне памяці бязвінных ахвяр. Сёння я прывёз два памятныя знакі «У гонар 70-годдзя Перамогі» ад ветэранаў Масквы. Хачу іх уручыць Ірыне Вабішчэвіч за ўклад ва ўвекавечванне памяці і Вераніцы Канапака, якая напісала даследчую працу пра Чэрвеньскае гета.

Пасля ўручэння памятных знакаў прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Далей мерапрыемства працягвалася ля помніка ахвярам нацызму, на замятоўскай дарозе.

Да помніка з надпісамі на трох мовах, ускладалі кветкі і каменьчыкі, што ў яўрэйскай традыцыі азначае своеасаблівае запрашэнне душы памерлага спусціцца да магілы.

У Чэрвені ёсць традыцыя, якую прыдумаў былы начальнік раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Леанід Крук. Каб уявіць увесь жах трагедыі, ён расклаў і падпаліў дзве тысячы запалак, сімвалізуючых людзей, якія тут загінулі. Запалкі згаралі так хутка, як і адзін за адным страчвалі сваё жыццё чэрвенскія яўрэі…

Мы павінны ведаць гісторыю Чэрвеньскага гета, ніколі яе не забываць. І пакуль мы памятаем — яны з намі.

Са смуткам у душы — Таццяна МАЛАХОЎСКАЯ. 
Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2359-u-pamyats-ab-ya%D1%9Ereyah-chervenshchyny-%E2%80%94-ahvyarah-natsyzmu.html#sigProId532b4ad65e

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс