Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
30 ноября 2023

Міні-футбол: чэрвеньскі “Колас” згуляў унічыю з “Уздой”

У другім туры чэмпіянату Мінскай вобласці нашы футбалісты выправіліся на выезд не ў аптымальным саставе. Адсюль вынікала лагічная задача: найперш надзейна згуляць у абароне. Аднак чэрвеньцы са стартавым свістком пайшлі наперад.

Гэтая акалічнасць, відавочна, заспела знянацку гаспадароў пляцоўкі новага фізкультурна-спартыўнага комплексу «Брыз», які быў урачыста адкрыты ва Уздзе менш за два месяцы таму. Прынамсі, доўгі час яны не маглі ўзяць мяч пад кантроль, раз-пораз у простых сітуацыях упускаючы яго ў аўт.

«Колас» меў некалькі рэальных шанцаў адкрыць лік у сустрэчы, але ў выніку гэта зрабілі уздзенцы, злавіўшы нашых на контратацы. Чэрвеньцы здолелі адыграцца амаль адразу ж пасля перапынку: намаганні партнёраў па камандзе трапным ударам завяршыў Аляксей Баранаў.

Бліжэй да сярэдзіны другога тайма нагадала пра сябе кароткая лаўка запасных у «Коласа». Адчувалася, што хлопцам цяжка падтрымліваць высокі тэмп гульні. «Узда», дзякуючы колькаснай перавазе ў іграках для замены, «прыціснула» нашых да варот. Урэшце малады галкіпер «Коласа» Адрыян Мурашка, які ў цэлым выдатна правёў матч, прапусціў другі мяч.

Да заканчэння гульні было яшчэ каля дзесяці хвілін. У такой сітуацыі нашым нічога не заставалася, як з рызыкай  для ўласных варот атакаваць  максімальна вялікімі сіламі. І гэта спрацавала. На 56-й хвіліне Аляксей Баранаў з глыбіні пляцоўкі на вялікай хуткасці ўварваўся ў валоданні «Узды» і выйграў дуэль у галкіпера – 2:2.

Незадоўга да фінальнай сірэны ў матчы надарыўся эпізод са спрэчным рашэннем арбітра. Падчас атакі на нашыя вароты на паркеце апынуўся Адрыян Мурашка. Чэрвеньцы ў гэты момант перахапілі мяч і маглі выходзіць утраіх супраць аднаго саперніка. Аднак суддзя спыніў гульню, каб даць магчымасць падняцца нашаму  галкіперу. 

Перамога была блізка. Але і нічыю ў цяжкай для нашых кадравай сітуацыі варта занесці ім у актыў.

У суботу, 2 снежня, «Колас» згуляе ў Чэрвені матч трэцяга тура чэмпіянату з капыльскай «Бабоўняй». Пачатак сустрэчы – у 15 гадзін.

 Ігар АДАМОВІЧ

“Узда” – “Колас” (Чэрвень) – 2:2.

25 лістапада. Узда. Фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Брыз”. 70 гледачоў.
“Колас”: Мурашка, Курбанаў, Будрыцоў, Весялоў, Баранаў, Хурсік, Барбоцька.
Галы ў «Коласа»: Баранаў (32, 56).

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/23794-mini-futbol-chervenski-kolas-zgulya-unichyyu-z-uzdoj.html#sigProIdae906fe473

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс