Яна сабрала 9 снежня ў СК «Ігумен» Чэрвеньскай СДЮШАР больш за 60 кіраўнікоў і іх намеснікаў з райвыканкама і арганізацый раёна.
Вітаючы іх, старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Навіцкі азначыў, што спартакіяда – добрая магчымасць для кожнага ацаніць свае фізічныя кандыцыі на зыходзе каляндарнага года. Ён выказаў спадзяванне на тое, што работнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Чэрвеньшчыны будуць больш актыўна наведваць спартыўныя аб’екты раёна, каб быць моцнымі не толькі духам, але і здароўем.
Праграма спаборніцтва ўключала сем відаў: настольны тэніс, стральба, дартс, кіданне мяча ў баскетбольнае кальцо, кіданне набіўнога мяча на дальнасць, плаванне і скачкі з месца.
Пасля трох гадзін захапляльнага саперніцтва журы падсумавала вынікі спартакіяды.
У спаборніцтвах па настольнаму тэнісу сярод мужчын не было роўных Аляксею Шымановічу. Другое месца заняў Андрэй Гантарэнка, трэцяе – Сяргей Тукай. Мацнейшай тэнісісткай стала Юлія Міхаленя, на другім і трэцім месцах – Аксана Канапелька і Людміла Шаркова, адпаведна.
Лепшым баскетбольным снайперам стаў Андрэй Гантарэнка. На другой прыступцы п’едэсталу гонару – Андрэй Прахарэнка, на трэцяй – Яўген Кулага. У жанчын найлепш выступіла ў гэтай дысцыпліне Юлія Міхаленя. Другой тут стала Любоў Булойчык, на трэцім месцы – Таццяна Барбук.
Спаборніцтвы па скачках з месца ў жанчын выйграла Ірына Казлоўская. Таццяна Дзегцярова паказала другі вынік, Юлія Міхаленя – трэці. У мужчын далей за ўсіх скочыў Яўген Кулага. У Сяргея Калтовіча – другое месца, у Валянціна Пузанкова – трэцяе.
Самым трапным стралком стаў Андрэй Галкоўскі. Другі і трэці вынік паказалі Іван Школьнікаў і Сяргей Калтовіч, адпаведна. У жанчын тут святкавала перамогу Наталля Свядыш. Сярэбраны медаль – у Таццяны Барбук, бронзавы – у Таццяны Сярбаевай.
У дартсе сярод мужчын усіх апярэдзіў Андрэй Гантарэнка, другое месца заняў Андрэй Прахарэнка трэцяе – Валянцін Пузанкоў. У жанчын найбольш дакладна даслала дроцікі ў мішэнь Анастася Пашкевіч. Кампанію на п’едэстале гонару ёй склалі Ірына Казлоўская (другое месца) і Наталля Свядыш (трэцяе месца).
Далей за ўсіх жанчын кінула набіўны мяч Анастасія Пашкевіч. Услед на ёй у выніковым пратаколе размясціліся Вольга Хмяльніцкая і Ірына Казлоўская. У мужчын гэты від праграмы выйграў Яўген Кулага. Другі вынік паказаў Сяргей Калтовіч, на трэцім месцы – Аляксандр Лабынцаў.
У спаборніцтвах па плаванню месцы размеркаваліся наступным чынам. Жанчыны. 1. Марына Школьнікава. 2. Анастасія Пашкевіч. 3. Лідзія Шчацінка. Мужчыны 1. Іван Школьнікаў. 2. Дзмітрый Кабанаў.
Старшыня райвыканкама Уладзімір Навіцкі ўручыў пераможцам і прызёрам медалі. Акрамя таго, за першыя месцы па відах спартакіяды спартсмены атрымалі памятныя прызы ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і аднайменнай партыі, райкама БРСМ, раённага аб’яднання прафсаюзаў, райкамаў прафсаюза АПК, адукацыі і навукі. Заахвочвальныя прызы ўручылі самаму маладому ўдзельніку Андрэю Гусараву, кіраўнікам з найбольшым стажам працы Святлане Тапырык і Сяргею Сушу, а таксама адзінаму прадстаўніку сілавых структур Яўгену Кулагу.
Святочную атмасферу на спартакіядзе стваралі самадзейныя артысты раённага Цэнтра культуры і адпачынку і Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара
Больш фота з узнагароджання тут: https://t.me/chervenby/32596

