Карпарацыя “Раскосмас” прадставіла эмблему экіпажа пілатуемага карабля “Саюз МС-25”, які гэтай вясной накіруецца на арбіту. У яго усклад уваходзяць ураджэнец Чэрвеня Алег Навіцкі (палёт будзе чацвёртым), беларуска Марына Васілеўская і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.

Эмблема выканана ў форме шчыта, што азначае перамогу і дасягненне мэтаў. На ёй змешчаны прозвішчы членаў экіпажа, а таксама дзяржаўныя сцягі краін-удзельніц палёту: Расіі, Рэспублікі Беларусь і ЗША. Форма трохвугольніка азначае згуртаванасць экіпажа. У цэнтры намаляваны лагатып Раскосмасу, а таксама пілатуемы карабель «Саюз МС 25» накіраваны да Міжнароднай касмічнай станцыі. Унізе эмблемы нанесена гара Казбек – пазыўны экіпажа.
Таксама ў інфармацыі “Раскосмасу” гаворыцца, што старт карабля “Саюз МС-25” адбудзецца 21 сакавіка, хаця раней называлася дата 13 сакавіка.
Ігар АДАМОВІЧ

