Чэрвеньскі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу працягвае мерапрыемствы, прымеркаваныя да традыцыйнай рэспубліканскай акцыі ”Наш жывёлавод”, мэта якой – дайсці да кожнай фермы, кожнага яе працаўніка, незалежна ад вытворчых вынікаў.

8 лютага старшыня райкама Ларыса Бандаровіч завітала з салодкімі пачастункамі, чаем і кавай на жывёлагадоўчыя аб’екты эксперыментальнай базы “Натальеўск”.


На МТФ “Хутар”, “Любішына”, “Дамавіцк”, “Натальеўск”, таварнай ферме “Калодзежы” і ферме па дарошчванню маладняку «Дубок» яна цікавілася ўмовамі працы жывёлаводаў, гутарыла з імі.



