Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 июля 2024

«Каляндар вызвалення Чэрвеншчыны». 4 ліпеня

4 ліпеня 1944 г. у баях за вызваленне Чэрвеньшчыны вызначыўся камандзір артылерыйскай батарэі 4-й асобнай супрацьтанкавай брыгады капітан Георгій Піліпавіч Барыкін, Герой Савецкага Саюза.

Перад батарэяй Барыкіна была пастаўлена задача не дапусціць прарыву варожых войск з акружэння ў паўночнай частцы Чэрвеньскага раёна, недалёка ад вёскі Сітнік. 4 ліпеня на досвітку на ўчастку батарэі капітана Барыкіна вораг кінуў на прарыў значныя сілы, але артылерысты стаялі насмерць, агнём гармат і аўтаматаў знішчалі ворагаў.

04 07 2024 26

Калі варожая пяхота падыйшла ўшчыльную да рубяжа, які займала батарэя, у ход пайшлі гранаты, завязаўся рукапашны бой. Загінуў увесь разлік гармат, у жывых засталіся толькі Барыкін са сваім ардынарцам Паўлавым. Барыкін ва ўпор пачаў расстрэльваць варожых салдат з пісталета, але быў скошаны аўтаматнай чаргой. Воіны батарэі капітана Барыкіна і камбат пахаваны на гарадскіх могілках у Чэрвені.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс