Сёння вадзіцель эксперыментальнай базы «Натальеўск» Дзмітрый Грыбко першым у раёне перавёз ад камбайнаў тысячу тон алейнага насення рапсу і збожжа.
З гэтай адметнай падзеяй яго павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Андрэй Гусараў, старшыня райкама прафсаюза АПК Ларыса Бандаровіч, дырэктар эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сцяпан Палоннікаў і старшыня прафкама гаспадаркі Таццяна Пашкова.

Дзмітрый Грыбко адзначаны Удзячным лістом упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама і райкама прафсаюза АПК, Падзякай дырэктара гаспадаркі і грашовай прэміяй. Таксама ён атрымаў каштоўныя падарункі ад раённага і мясцовага прафсаюзаў і налепку на кабіну машыны “1000 тон”. Тысячніка віталі артысты жартоўнага гурта “Чэрвеньскія балагуры” раённага Цэнтра культуры і адпачынку Андрэй Хурсевіч і Міхаіл Шчэрбач.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

