Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
15 августа 2024

Ян прыносіць перамогу: футбалісты чэрвеньскага «Коласа» адолелі ў гасцях капыльскую «Бабоўню»

Нягледзячы на тое, што “Колас” датэрмінова забяспечыў сабе выхад у наступны раўнд чэмпіянату Мінскай вобласці, перадапошні матч групавога этапу з капыльскай “Бабоўняй” меў важнае турнірнае значэнне. Справа ў тым, што ад месца, занятага ў чацвёрцы мацнейшых, залежыць, з кім будуць сустракацца каманды на стадыі плэй оф.

У атацы — Ян Герасёў (№14)

Напярэдадні сустрэчы ў Капылі гэта было найбольш актуальна для чэрвеньцаў. А для “Бабоўні” матч з “Коласам” стаў апошнім шанцам не апынуцца пятымі лішнімі. Паражэнне ў ім ужо не пакідала капылянам шанцаў прайсці далей.

Нашы выправіліся на выезд, мякка кажучы, не мацнейшым саставам: хтосьці з ігракоў траўміраваны, хтосьці не змог паўдзельнічаць у гульні па сямейных абставінах. Як вынік, трэнерскаму штабу давялося перабудоўваць лініі абароны і паўабароны, а на лаўцы запасных было ўсяго тры футбалісты. Тым не менш, тыя, каму выпала “ісці ў бой”, з гонарам яго вытрымалі і здолелі дамагчыся патрэбнага выніку.

Чэрвеньцы павінны былі адкрываць лік ужо на трэцяй хвіліне гульні. Падчас атакі па праваму флангу Дзяніс Сіманчык адпасаваў на Дзяніса Трапашку, той прайшоў амаль да вонкавай лініі, абыграў галкіпера, прастрэліў у варатарскую пляцоўку, але Аляксандр Каралёў, знаходзячыся перад пустымі варотамі, прабіў з двух-трох метраў “па вераб’ях”

Тое, што нашым не ўдалося зрабіць у пачатку сустрэчы, атрымалася бліжэй да яе сярэдзіны. На 20-й хвіліне поспех прынёс розыгрыш стандартнага становішча. Дзмітрый Асіпенка выканаў штрафны ўдар, Аляксандр Каралёў, які сустрэўся з мячом, зрабіў перадачу на Яна Герасёва, і наш апорны паўабаронца дакладна прабіў па варотах – 1:0. У далейшым “Колас” гуляў па ліку і захаваў мінімальную перавагу да фінальнага свістка.

Гэтая перамога дазволіла чэрвеньцам узняцца з трэцяга на другі радок у турнірнай табліцы. Больш за тое, перад апошнім турам групавога этапу “Колас” мае аднолькавую колькасць ачкоў з салігорскім “Партызанам”, які знаходзіцца на першым месцы. Матч з ім, які адбудзецца ў суботу, 17 жніўня, у Чэрвені і пачнецца ў 16.00, усё і вырашыць.
“Коласу”, каб стаць першым, патрэбна перамога. У выпадку нічыёй або паражэння нашы на 99 адсоткаў будуць толькі трэцімі, бо тое, што стаўбцоўскі “Кронан” у апошнім матчы саступіць на сваім полі “ДЮСШ-4” (Маладзечна) – з разраду фантастыкі.

Чаму дрэнна быць трэцімі? Бо, паводле папярэдняга раскладу, трэцяя каманда нашай групы трапляе ў плэй оф на першую каманду групы “North”. А гэта – “Барысаў-Гайна 1997”. Пагадзіцеся, не лепшы ў псіхалагічным плане варыянт для чэрвеньцаў пасля таго, як барысаўчане нядаўна выбілі іх з Кубка вобласці.

Лепш – першае месца. І тады (зноў жа – паводле папярэдняга раскладу) ужо ў наступныя выхадныя ў Чэрвень прыедзе другая каманда групы “North” – “Ракета” (Жодзіна). Таму дружна прыходзім на стадыён і падтрымліваем “Колас” у гульні з “Партызанам”!

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс