– Пытанне аднаўлення райаграсэрвісаў, на якім засяродзіў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Шклоўскі раён, мае жыццёва важнае значэнне для гаспадарак.
Свой аграсэрвіс у раёне – гэта найперш магчымасць больш хутка і якасна рыхтаваць тэхніку да сезонных палявых работ.
Сёння ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” – звычайная гаспадарка, якая займаецца выключна вытворчасцю сельгаспрадукцыі. Пры гэтым ён мае немалую плошчу зямельных угоддзяў, якія трэба апрацоўваць, а таму не можа аказваць рамонтныя паслугі. Для гэтага трэба ствараць асобнае падраздзяленне.
Зразумела, за час, што прайшоў пасля закрыцця рамонтнай базы райаграсэрвіса, абсталяванне ў майстэрнях фізічна і маральна састарэла. Пераважная большасць тэхнікі кампьютэрызаваная. Таму выдаткі на ўзнаўленне патрэбны немалыя. Але пры разумным падыходзе яны павінны акупіцца. Хаця б дзякуючы таму, што гаспадаркам не трэба будзе, як зараз, здаваць тэхніку ў рамонт далёка за межы раёна, бо бліжэйшая рамонтная база – у Міханавічах. Таксама можна будзе аказваць паслугі суседнім раёнам.

