рэцяе месца ў раённым спаборніцтве заняў машыніст зернесушыльнага комплексу «ЗСК-40-Ш» ААТ «Запольскае» Аляксандр Лухверчык. Ён перапрацаваў 4500,3 тоны збожжа.
Аляксандр з тых людзей, хто з маленства сэрцам і душою прыкіпеў да зямлі. Яго родная вёска Шасціснопы – недалёка ад Мінска. Але сталічныя выгоды не спакусілі Аляксандра ні ў юнацтве, ні потым. Максімум, на што ён наважыўся – пакінуць былы калгас імя Калініна, дзе працаваў паляводам да аб’яднання з “Запольскім”, і пайсці рабочым у Чэрвеньскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Аднак неўзабаве зноў вярнуўся ў гаспадарку. Аляксандр і зараз – у паляводстве. Акрамя сезоннай працы машыністам зернесушыльнага комплексу, заняты шмат якімі справамі: меле збожжа, пратручвае насенне, перавозіць мяхі з зернем на электракары. Але сапраўднае яго пакліканне – рамонт тэхнікі. Прычым, практычна любой.
Усё, што знаходзіцца на зернятоку, Аляксандр рамантуе сам: сушыльную ўстаноўку, млын, пра-
тручвальнік, збожжакідальнік, электракар. Трэба дапамога ў рамонце камбайна ці сеялкі – імчыць на машынны двор. Давесці да ладу бензакасу ці скутар – без праблем.
Мо, і не вялікае гэта дзіва, калі б не адна акалічнасць: у мясцовага майстра на ўсе рукі няма ніякай спецыяльнай адукацыі.
– Як так? – цікавімся.
– Нічога складанага, – сарамліва ўсміхаецца Аляксандр. – Галоўнае, каб было жаданне. Тады ўсё атрымаецца.
Ігар Адамовіч

