Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
06 декабря 2024

Парламентарыі наведалі рыбгас «Волма»

Сёння ў рыбгасе «Волма» адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы. На ім абмяркавалі пытанні ўдасканалення заканадаўства аб вядзенні рыбагадоўлі.

Па традыцыі гасцей сустрэлі хлебам-соллю. Падчас наведвання перапрацоўчага цэха і агляду сажалак дырэктар рыбгаса Аляксандр Кулікоўскі пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з працай гаспадаркі, распавёў пра набыткі і праблемы.

З уступнымі словамі на плянарным пасяджэнні выступілі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Іван Маркевіч і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь. Свой погляд па вынесенаму на абмеркаванне пытанню выказаў старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі.

Пра актуальныя пытанні працы рыбагадоўчага комплексу краіны распавёў генеральны дырэктар «Белводгаса» Дзмітрый Калдабаеў. Праблемы, дасягненні і перспектывы прэснаводнай рыбагадоўлі прааналізаваў намеснік дырэктара Інстытута рыбнай гаспадаркі навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі Уладзімір Каставусаў. На пытаннях заканадаўства ў галіне рыбагадоўлі і рыбалоўства засяродзілася начальнік упраўлення прамысловай жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Валянціна Адзінцова. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Уладзімір Калесніковіч распавёў пра ўзаемадзеянне дэпутацкага корпуса і распрацоўшчыкаў праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аквакультуры».

Падрабязнасці — у адным з бліжэйшых нумароў «Раённага весніка». 

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс