Паводле звестак райсельгасхарчу на сённяшнюю раніцу, у гаспадарках раёна падкармілі азімыя зерневыя культуры на 6807 гектарах (44 працэнты ад неабходнага), азімы рапс – на 4110 гектарах (17 працэнтаў).
У СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” і ААТ “Смалявічы-Сузон” падкормку азімага рапсу ўжо завяршылі.
Перадпасяўная апрацоўка глебы выканана па раёну на 1612 гектарах, ворыва і дыскаванне глебы – на 173 гектарах.
На падкормцы азімых зерневых і рапсу задзейнічана 11 самаходных агрэгатаў “Раса”, на іншых відах веснавых палявых работ – 34 энерганасычаныя трактары.
Таксама ў гаспадарках пачалі ўносіць пад яравую сяўбу арганічныя ўгнаенні, збіраюць з палеткаў каменне.