Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
13 марта 2025

Прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў 9 класаў «Адкрый для сябе прафесію выхавальнік»

У дзіцячым садзе №2 г.п.Смілавічы з 12 па 13 сакавіка прайшлі прафарыентацыйныя мерапрыемства для навучэнцаў 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Смілавічы» і ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п.Смілавічы».

Гэтыя мерапрыемствы былі накіраваны на дапамогу падлеткам у выбары будучай прафесіі. Мерапрыемствы пачыналіся з вітальнай словы загадчыка дзіцячага сада, якая расказала аб значнасці прафесіі выхавацеля і аб тым, як важна выбіраць прафесію па душы. Навучэнцам была прадстаўлена відэапрэзентацыя, у якой расказвалася пра будні выхавацеля, яго задачы і ўзаемадзеянне з дзецьмі.

Падчас мерапрыемстваў школьнікі мелі магчымасць паразмаўляць з вопытным выхавацелем вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Людмілай Мікалаеўнай Корзун, якая расказала пра сваю работу, падзялілася поспехамі і цяжкасцямі, а таксама адказала на шматлікія пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак.

Таксама для школьнікаў былі праведзены майстар-класы па стварэнні вырабаў. Пад кіраўніцтвам выхавальнікаў школьнікі стваралі свае вырабы, якія затым прэзентавалі малышам. Школьнікі наведалі і аб’яднанні па інтарэсах «Лабараторыя адкрыццяў», «Робататэхніка».

Адным з самых цікавых момантаў стаў практычны занятак, на якім навучэнцы маглі паспрабаваць сябе ў ролі выхавацеля. Яны арганізавалі і правялі для выхаванцаў занятак па адукацыйнай галіне «Мастацкая літаратура» пад кіраўніцтвам вопытнага выхавацеля Наталлі Аляксееўны Мацэвіч, што дазволіла ім акунуцца ў атмасферу дзіцячага сада і лепш зразумець, чым займаецца выхавальнік.

Напрыканцы мерапрыемства загадчык падзякавала школьнікам за актыўны ўдзел і выказала надзею, што нехта з іх у будучым стане выхавацелем. Мерапрыемства паказала, наколькі важная гэтая прафесія і якую радасць яна прыносіць як дзецям, так і самім выхавацелям.

Гэтае прафарыентацыйнае мерапрыемства стала не толькі пазнавальным, але і вельмі цікавым і натхняльным для школьнікаў. Спадзяемся, што такія мерапрыемствы дапамогуць маладым людзям зрабіць свядомы выбар прафесіі і знайсці сваё прызначэнне.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс