Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
05 мая 2025

Любішына прыме раённыя «Дажынкі»

Раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі” адбудзецца гэтай восенню ў аграгарадку Любішына.

Як распавяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ларыса Ефіменка, ужо зацверджаны і рэалізоўваецца план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню цэнтральнай сядзібы эксперыментальнай базы “Натальеўск”. Ён уключае ў сябе 79 пунктаў.

Пераўтварэнні пачнуцца з дарогі ад магілёўскай шашы да Любішына. У прыватнасці, прадугледжваецца падсыпаць абочыны, падрэзаць ніжнія галіны дрэў, што растуць абапал, павысякаць дзікарослую расліннасць, акультурыць існуючыя дэкаратыўныя кусты і пасадзіць новыя.

У планах – прывядзенне ў парадак аўтобусных прыпынкаў, тратуараў, вадаправодных калонак, асфальтаванне вуліцы Цэнтральнай і прафіляванне вуліцы Лясной, замена ліхтароў на энергазберагальныя, добраўпарадкаванне будынкаў і дваровых тэрыторый шматкватэрных дамоў на вуліцах Спартыўнай і Шасейнай, тэрыторыі Іванаўскага лясніцтва, комплексу вытворчых будынкаў эксперыментальнай базы “Натальеўск” і іх тэрыторый, рамонт будынкаў Калодзежскага сельвыканкама, дзіцячага садка, сельскага Дома культуры і магазіна, абсталяванне кветнікаў і кветкавых кампазіцый, устаноўка малых архітэктурных формаў. Таксама Любішына атрымае ў падарунак да свята новую дзіцячую гульнявую пляцоўку.

Асноўны аб’ём работ па добраўпарадкаванню возьмуць на сябе Чэрвеньскі камунгас, тутэйшая гаспадарка і філіял “ДРБУ-121”. Акрамя таго, Калодзежскі сельвыканкам заклікаў актыўна паўдзельнічаць у падрыхтоўцы аграгарадка да “Дажынак” мясцовых жыхароў.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

    Туристические объекты района

    сброс