У філіяле «Аграбокс» СП «Унібокс» ушанавалі першага на Чэрвеньшчыне тысячніка на жніве.
Ім стаў вадзіцель на адвозцы збожжа ад камбайнаў Сяргей Патапаў.
З працоўнай перамогай яго павіншавалі старшыня райвыканкама Уладзімір Навіцкі, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Хайноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Пашкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Бандаровіч, кіраўніцтва гаспадаркі.

Сяргей Патапаў узнагароджаны Удзячным лістом старшыні райвыканкама і грашовай прэміяй, Удзячным лістом райсельгасхарчу і райкама прафсаюза, прафсаюзным каштоўным падарункам, а таксама падарункам аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Таксама Сяргей Патапаў атрымаў прафсаюзную налепку на машыну «1000 тон».
Для першага тысячніка спявалі артысты вакальнага гурта «Соловушка» раённага Цэнтра культуры і адпачынку.
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

