Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
20 августа 2025

Генадзь Аўласенка ў краязнаўчым музеі: у Чэрвені адзначылі 70-гадовы юбілей мясцовага пісьменніка

Днямі пісьменніку, паэту і драматургу Генадзю Аўласенку споўнілася 70 гадоў.

З нагоды юбілею ў Чэрвеньскім раённым краязнаўчым музеі ладзілася сустрэча з прыхільнікамі яго таленту. Генадзь Пятровіч распавёў прысутным пра сваю літаратурную творчасць: з чаго пачынаў, што натхняла яго працаваць у розных жанрах. А гэта – вершы і казкі, апавяданні і аповесці, п’есы і фантастычныя раманы.

Біёлаг па адукацыі, вялікі аматар прыроды, ён шмат сваіх твораў прысвяціў менавіта ёй, жывёлам і раслінам. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць кнігі для дзяцей. А яшчэ ў Генадзя Пятровіча – цудоўнае пачуццё гумару, таму з-пад яго пяра выйшла шмат гумарыстычных вершаў.

На сустрэчы прагучалі вершы: вясёлыя, сумныя, філасофскія. Іх чытаў і сам аўтар, і прысутныя. Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі павіншавалі Генадзя Пятровіча з юбілеем, пажадалі яму моцнага здароўя і далейшага плёну ў працы.

Таццяна Марцьянава, удзельніца сустрэчы. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс