Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 сентября 2025

Беларуская пісьменніца і спявачка Людміла Шчэрба наведала сярэднюю школу №4

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў сярэднюю школу №4 г.Чэрвеня была запрошана беларуская пісьменніца і спявачка Людміла Шчэрба– вядучы літаратурны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса».

Распавядаючы пра свой жыццёвы і творчы шлях, Людміла знаёміла прысутных са сваімі вершамі, спявала песні ў суправаджэнні гітары, праводзіла віктарыну. Актыўныя слухачы і гледачы атрымалі салодкія прызы. Дзеці не толькі актыўна адказвалі на пытанні, а нават зачытвалі ўласныя вершы на беларускай і рускай мовах.

Напрыканцы сустрэчы пісьменніца падарыла юным паэтам свае кнігі з аўтографам, пажадаўшы плёну ў творчых пошуках.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс