Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
16 февраля 2026

Бяспека зімой – клопат кожнага: у СПФ «Аграбуд» нагадалі пра важнасць прафілактыкі надзвычайных сітуацый

Зімовы перыяд традыцыйна застаецца часам павышанай рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Маразы, інтэнсіўная работа ацяпляльных прыбораў, выкарыстанне электраабсталявання і спецыфіка сельскагаспадарчай працы патрабуюць асаблівай увагі да пытанняў бяспекі. Менавіта таму прафілактычная работа з працоўнымі калектывамі застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці выратавальнага ведамства.

З мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Кулага правёў прафілактычныя гутаркі з работнікамі СПФ «Аграстой». Удзельнікамі сустрэчы сталі механізатары, машыністы, трактарысты, даяркі і жывёлаводы – людзі, чыя праца звязана з высокай адказнасцю і часта праходзіць у няпростых умовах.

Падчас выступлення прадстаўнік службы выратавання падрабязна спыніўся на асноўных прычынах узнікнення пажараў як у побыце, так і на вытворчасці. Сярод іх – неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, выкарыстанне няспраўных ацяпляльных прыбораў, а таксама чалавечы фактар: курэнне ў стане алкагольнага ап’янення ў месцах адпачынку і сну.

 – У большасці выпадкаў надзвычайных сітуацый можна пазбегнуць, калі выконваць элементарныя правілы бяспекі, – адзначыў Яўген Кулага. – Асабліва важна не перагружаць электрасеткі, сачыць за спраўнасцю тэхнікі і не пакідаць без нагляду крыніцы агню.

Асобная ўвага была нададзена пытанням пажарнай бяспекі ў жылых дамах работнікаў сельгаспрадпрыемства. Начальнік раённага аддзела па НС нагадаў пра неабходнасць усталявання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія здольныя своечасова папярэдзіць пра небяспеку.

 – Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – просты, але надзвычай эфектыўны прыбор, – падкрэсліў ён. – Яго сігнал можа выратаваць не толькі маёмасць, але і чалавечыя жыцці, асабліва ў начны час, калі людзі спяць і не адчуваюць паху дыму.

Не засталіся без увагі і пытанні асабістай бяспекі пры выкананні сельскагаспадарчых работ, асабліва зімой. Удзельнікам сустрэчы нагадалі пра неабходнасць выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, захавання тэхнікі бяспекі пры працы з механізмамі і транспартам, а таксама пра асцярожнасць пры знаходжанні каля вадаёмаў.

Напрыканцы сустрэчы работнікі СПФ «Аграстой» задалі пытанні, атрымалі прафілактычныя матэрыялы і яшчэ раз пераканаліся, што выкананне правілаў бяспекі – гэта залог захавання жыцця, здароўя і стабільнай працы прадпрыемства.

 

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс