Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
16 февраля 2026

Бяспека без страху: першакласнікі Смілавічаў вучыліся ратавацца ад пажару

У сярэдняй школе № 1 гарадскога пасёлка Смілавічы прайшоў пазнавальны ўрок бяспекі для першакласнікаў. Сустрэчу з дзецьмі правяла работнік Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Новікава-Сакалоўская. Мерапрыемства атрымалася не толькі карысным, але і вельмі цікавым, бо праходзіла ў гульнявой форме.

З першых хвілін сустрэчы Юлія зацікавіла дзяцей важнай тэмай бяспекі. Разам з інспектарам хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што такое аўтаномны пажарны апавяшчальнік і навошта ён патрэбны ў кожным доме. Школьнікі ахвотна расказвалі, у каго дома ўжо ўсталявана такая прылада, і дзяліліся сваімі ўражаннямі.

 – Аўтаномны пажарны апавяшчальнік своечасова папярэджвае пра небяспеку і можа выратаваць жыццё, – растлумачыла Юлія Новікава-Сакалоўская. – Таму вельмі важна, каб ён быў у кожнай кватэры ці доме.

Каб замацаваць веды, інспектар прапанавала дзецям гульню «Гарыць – не гарыць». Першакласнікі з задавальненнем вызначалі, якія прадметы агонь можа знішчыць, а якія не паддаюцца гарэнню. Дзеці дружна адказвалі і хутка засвоілі, што папера, тканіна і дрэва лёгка загараюцца, а вось шкло ці метал – не.

Не менш цікавай стала гульня «Знайдзі прычыну». Юныя ўдзельнікі павінны былі адшукаць прадмет, з-за якога можа ўзнікнуць пажар. Дзеці ўпэўнена называлі запалкі, запальніцы, няспраўныя электрапрыборы і пакінутую без нагляду свечку.

Асаблівую радасць школьнікам прынесла гульня «5 крокаў выратавання». Менавіта з яе дапамогай яны ўспомнілі, якім правілам паводзін пры пажары іх вучылі яшчэ ў дзіцячым садку: не панікаваць, не хавацца, хутка пакідаць памяшканне, паведаміць дарослым і тэлефанаваць у службу выратавання.

 – Вы ўжо ведаеце вельмі важныя правілы, – адзначыла інспектар. – Галоўнае – не разгубіцца і дзейнічаць правільна.

Урок бяспекі прайшоў у цёплай і дружалюбнай атмасферы. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ведамі. Напрыканцы сустрэчы Юлія Новікава-Сакалоўская ўручыла першакласнікам тэматычныя размалёўкі з правіламі бяспекі, выявай выратавальнай тэхнікі і героямі мультфільма «Чароўная кніга».

Школьнікі засталіся ў захапленні ад сустрэчы, а атрыманыя веды абавязкова дапамогуць ім паводзіць сябе правільна ў небяспечных сітуацыях. Такія ўрокі яшчэ раз нагадваюць: бяспека пачынаецца з ведаў і адказных паводзін з самага ранняга ўзросту.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс