На тэрыторыі Смілавіцкага сельскага Савета працягваецца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару», накіраванае на папярэджанне надзвычайных сітуацый і захаванне жыцця і здароўя грамадзян.
Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі праводзяць абследаванне дамоў грамадзян, якія адносяцца да катэгарыраваных груп. Асаблівая ўвага надаецца пажылым людзям, адзінока пражываючым грамадзянам, шматдзетным сем’ям і асобам, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў спецыялісты аказваюць практычную дапамогу: усталёўваюць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, замяняюць батарэйкі ў ўжо ўсталяваных прыборах, правяраюць іх спраўнасць. Грамадзянам таксама выдаюцца рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажараў у дамах і гаспадарчых пабудовах.
Падчас наведванняў ратавальнікі нагадваюць уладальнікам дамоў асноўныя правілы пажарнай бяспекі. У прыватнасці, неабходна абавязкова адключаць электрапрыборы пры выхадзе з дому, своечасова праводзіць абслугоўванне пячнога ацяплення і комінаў, не дапускаць перагрэву печаў, а таксама катэгарычна забараняецца курыць у месцах для сну і адпачынку.
Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рогаў адзначыў:
«Большасць пажараў у жылым фондзе адбываецца з-за чалавечай неабачлівасці. Наша задача — не толькі выявіць магчымыя пагрозы, але і дапамагчы людзям зрабіць сваё жыллё бяспечным. Усталяваны пажарны апавяшчальнік можа своечасова папярэдзіць аб небяспецы і выратаваць жыццё».
Правядзенне мерапрыемства «Дом без пажару» працягнецца і надалей на тэрыторыі Валевачсказа сельскага Савета. Ратавальнікі заклікаюць грамадзян адказна ставіцца да ўласнай бяспекі і не ігнараваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, бо менавіта асцярожнасць і своечасовая прафілактыка з’яўляюцца найлепшай абаронай ад




