Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
18 октября 2017

Удзячнае прызнанне работнікам культуры

Работнікі культуры сабраліся ў пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку, каб адзначыць прафесійнае свята. Яно поўнілася цёплымі віншаваннямі, узнагародамі, словамі ўдзячнасці, спевамі.

Намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька ўручыла Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама дырэктару Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў Галіне Прышывалка, мастацкаму кіраўніку раённага Цэнтра культуры і адпачынку Святлане Разумоўскай, загадчыку аддзелам абслугоўвання і інфармацыі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлане Ждановіч. Ганаровыя граматы Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта атрымалі: дырэктар раённага цэнтра культуры і адпачынку Алена Гоман і намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Мацвеева. Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена мастацкаму кіраўніку Горкаўскага сельскага Дому фальклора Ірыне Маркушэўскай і настаўніку музычна-тэарэтычных дысцыплін Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў Святлане Дзімохінай.

18 10 2017 2

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік выказала словы падзякі работнікам і самадзейным артыстам за цудоўныя канцэрты падчас правядзення святаў вёсак, за ўвагу і павагу да працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
Па словах Валянціны Тарасік, каб прыгожа, арыгінальна прадставіць наш раён на абласных «Дажынках», работнікі культуры нават прафесійнае свята перанеслі на тыдзень. Па ўдзелу ў такіх мерапрыемствах мяркуюць аб узроўні культуры ў раёне ўвогуле. Чэрвеньшчына выглядала вельмі годна і таленавіта.

18 10 2017 3

Валянціна Браніславаўна ўручыла Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў дырэктару Шасціснопскага сельскага Дома культуры Ігару Гарашчуку, дырэктару Раваніцкага сельскага Дома культуры Рыгору Ладуцьку, галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Марыне Патапенка.
Ганаровыя граматы і падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі атрымаў 21 чалавек. Уручаючы ўзнагароды, начальнік аддзела Лідзія Шчацінка сказала:
— Установы культуры раёна праводзяць для жыхароў раёна мерапрыемствы розных жанраў і накірункаў — гэта дзіцячыя святы, дыскатэкі для падлеткаў, вечары адпачынку для пажылых людзей, прафесійныя святы для працаўнікоў раёна. А сёння адметны дзень, адметнае свята, бо ў зале адметныя гледачы. Тыя, хто звычайна знаходзяцца за кулісамі, выступаюць на сцэне, нясуць людзям радасць і добры настрой. Сёння мы ганарымся цудоўнымі творчымі праектамі, створанымі тандэмам вопытных работнікаў і крэатыўнай моладзі. Не зусім проста працаваць сёння сельскім установам культуры. На плячах двух работнікаў ляжыць адказнасць за інфармацыйную культуру жыхароў, змястоўны адпачынак, годныя адносіны да народных традыцый. Патрэбна адзначыць высокі ўзровень майстэрства самадзейных калектываў. Без іх выступленняў не абыходзіцца ні адно раённае мерапрыемства.
Мы ганарымся сёння калектывамі педагогаў Чэрвеньскай і Смілавіцкай школ мастацтваў. Тэматычнымі, пазнавальнымі, цікавымі праходзяць мерапрыемствы, якія ладзяць работнікі бібліятэчнай сістэмы. Сучасна гучаць праекты, якія ствараюць работнікі раённага краязнаўчага музея. Але няма мяжы для ўдасканалення. Прыходзяць маладыя спецыялісты, і адбываецца новы штуршок у рабоце. І гэта цудоўна. Разам мы працуем для нашых землякоў, славім іх працу, дапамагаем цікава адпачываць.

18 10 2017 4

Ад імя прафсаюза работнікаў культуры калег павіншавала старшыня Алена Забаронак. Яна сказала шмат цёплых слоў у адрас ветэранаў устаноў культуры раёна. У знак удзячнасці — кветкі і падарункі. Шчырыя словы паразумення і спагады, добрыя парады ў дарогу — маладым спецыялістам. Алене Забаронак аб’яўлена Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Атрымае яе Алена Валер’еўна ва ўрачыстай абстаноўцы на абласным свяце «Напеў зямлі маёй».
На гэтае мерапрыемства прыехалі артысты народнага ансамбля «Пліса» Смалявіцкага раёна з цудоўным канцэртам. Іх вясёлыя спевы, прыгожыя галасы спадабаліся ўсім.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс