– урачыстасць з такой назвай, прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, адбылася ў пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Удзел у ёй бралі перадавікі сельгасвытворчасці, прадстаўнікі працоўных калектываў аграпрамысловага комплексу і абслугоўваючых арганізацый раёна, ветэраны працы, ганаровыя госці.
Свята пачалося з уручэння караваю старшыні райвыканкама Віталю Казлову. Віншуючы прысутных, кіраўнік раёна, у прыватнасці, зазначыў, што сельскагаспадарчы год склаўся для вяскоўцаў нядрэнна. Па выніках дзесяці месяцаў тэмп росту валавой прадукцыі ў аграпрамысловым комплексе дасягнуў 103,3 працэнта. Удалося павялічыць валавы збор збожжа ў параўнанні з мінулым годам на 9,5 тысячы тон. Самую высокую ў раёне яго ўраджайнасць – амаль 44 цэнтнеры з гектара – атрымалі ў сельскагаспадарчым вытворчым філіяле “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1”, самы значны валавы збор – у эксперыментальнай базе “Натальеўск” – амаль 10 тысяч тон. У лідарах па рэалізацыі малака – сельскагаспадарчы вытворчы філіял “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” і эксперыментальная база “Натальеўск”. Значных поспехаў у вытворчасці і рэалізацыі мяса дасягнула закрытае акцыянернае таварыства “Турэц”. Радуюць вытворчымі паказчыкамі і асартыментам прадукцыі рыбгас “Волма” і Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод.
Напрыканцы выступлення старшыня райвыканкама сказаў:
– Упэўнены, што разам мы зробім усё, каб сельскагаспадарчы бізнес квітнеў, а ўсе, хто працуе ў гэтай сферы, атрымлівалі годны заробак і жылі ў камфортных умовах.
Віталь Казлоў уручыў Падзяку Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграрнай вытворчасці трактарысту-машыністу ААТ “Запольскае” Дзмітрыю Шчатко, Ганаровыя граматы райвыканкама за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вынікаў у вытворчай дзейнасці – трактарысту-машыністу эксперыментальнай базы “Натальеўск” Андрэю Гамезу, галоўнаму аграному СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1” Наталлі Сахончык, галоўнаму інжынеру ААТ “Раванічы” Вячаславу Фашчанку, вядучаму інжынеру-механіку Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Сяргею Кірыенку.
Падзякі старшыні райвыканкама былі ўручаны галоўнаму бухгалтару СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” Валянціне Ахрамовіч, трактарысту-машыністу эксперыментальнай базы “Натальеўск” Ігару Балдуеву, вадзіцелю СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1” Аляксандру Зылю, памочніку камбайнера філіяла “Аграбокс” СП “Унібокс” Алегу Зылю, слесару-машыністу зернесушыльнага комплексу эксперыментальнай базы “Натальеўск” Аляксандру Мурашку, вадзіцелю філіяла “Аграбокс” СП “Унібокс” Станіславу Папельскаму, паляводу ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” Юрыю Рагалевічу, майстру-будаўніку СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1” Дзмітрыю Сергіеню, машыністу зерневых пагрузачна-разгрузачных машын эксперыментальнай базы “Натальеўск” Васілю Сікірыцкаму, вадзіцелю ААТ “Валевачы” Івану Сілічу, слесару ААТ “Раванічы” Ігару Сушкевічу, электрагазазваршчыку ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” Дзянісу Цітаўцу, паляводу эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сяргею Шайбаку, слесару ААТ “Раванічы” Юрыю Шварцу, галоўнаму бухгалтару ААТ “Рыбгас “Волма” Алене Юхновіч, вадзіцелю ААТ “10 з’езд Саветаў” Артуру Юшко, слесару філіяла “Аграбокс” СП “Унібокс” Аляксею Яблакаву, аператару лініі па вытворчасці харчовай прадукцыі Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Наталлі Мартыненка, слесару па рамонту і абслугоўванню абсталявання Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Ігару Глінкову.
Ад Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўдзельнікаў урачыстасці павіншаваў са святам галоўны ўрач абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Рызгунскі. Ён уручыў Ганаровую грамату Мінаблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у галіне сельскай гаспадаркі дырэктару ЗАТ “Турэц” Артуру Дзямко, Падзякі старшыні аблвыканкама – намесніку дырэктара па вытворчасці эксперыментальнай базы “Натальеўск” Аляксандру Бутрымовічу і жывёлаводу эксперыментальнай базы “Натальеўск” Людміле Радыёнавай.
Узнагароды пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2017 годзе (іх спіс надрукаваны ў мінулым нумары “Раённага весніка”) уручыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэй Макаранка. Намеснік старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Пётр Окунеў узнагародзіў Падзякамі гэтай арганізацыі за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аграпрамысловага комплексу і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці тэхніка-асемянатара ААТ “Раванічы” Алу Міцкевіч, лабаранта аддзела дыягностыкі райветстанцыі Валянціну Пашкевіч і трактарыста-машыніста сельгаспрадпрыемства “Ганута-Агра” Аляксандра Мірановіча.
Таксама на свяце названы пераможцы штогадовага раённага конкурсу сярод арганізацый, устаноў і сельсаветаў па добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторый. Імі сталі калектывы Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, эксперыментальнай базы “Натальеўск”, Чэрвенскага сельсавета і Лядзенскай школы. Узнагароды ўручыў старшыня райвыканкама Віталь Казлоў.
Свята прадоўжылася цудоўнай канцэртнай праграмай з удзелам мясцовых і сталічных артыстаў, якая прайшла ў форме кірмашу. Адметную атмасферу ўрачыстасці стварылі гасцінныя падворкі сельсаветаў, што разгарнуліся перад будынкам раённага Цэнтра культуры і адпачынку, а таксама выстава дасягненняў працоўных калектываў у фае.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

