Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
18 декабря 2017

Дай, Джым, на шчасце лапу мне

Як вядома, надыходзячы год па ўсходняму календару будзе годам Сабакі. Менавіта таму мы вырашылі прысвяціць гэтаму адданаму чатырохногаму сябру чалавека конкурс.

Прапануем вам, шаноўныя чытачы, сфатаграфавацца са сваім сабакам (здымак павінен быць буйным планам) і да 20 снежня (уключна) даслаць гэтае фота ў рэдакцыю па электроннай пошце, або паведамленнем у нашых групах «УКантакце» (vk.com/rv_cherven) і «Аднакласнікі» (ok.ru/chervennews, у каментарыях пад паведамленнем аб конкурсе).

21 снежня мы абяром адзін здымак, які найбольш спадабаецца. Затым наш карэспандэнт завітае ў госці да пераможцы, каб распавесці пра гаспадара і яго сабаку ў навагоднім нумары «Раённага весніка».

У суправаджэнні да здымка напішыце сваё прозвішча і імя, мянушку сабакі, месца вашага жыхарства і кантактную інфармацыю для сувязі з вамі.

Усім поспехаў!

Вядучы конкурсу Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс