Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
13 апреля 2018

Намалюй міліцыянера

Завяршылася міжведамасная прафілактычная акцыя “СЯБРУЕМ З ЗАКОНАМ!”. Яна праходзіла ў выглядзе конкурсу малюнкаў, у якім прынялі ўдзел больш за 20 выхаванцаў мастацкага аддзялення Чэрвеньскай Школы мастацтваў.

Пераможцаў вызначалі ў дзвюх узроставых групах: малодшай і старэйшай. Сярод канкурсантаў узростам 7-9 гадоў, першае места заняла Насця ПАШЧАНКА, другое – Ілона ДАРМАСЮК, трэцяе — Юля ГАНТАРЭНКА.

Сярод маленькіх мастакоў узростам 10-12 гадоў лепшую работу стварыла Ганна МАЛІНОЎСКАЯ. Другое месца – Юля БАБРОЎСКАЯ, трэцяе – Яна КУЧЫНСКАЯ.

13 04 2018 16

Уручаць прызы і дыпломы да дзяцей у Школу мастацтваў прыехалі начальнік Чэрвеньскага РАУС Аляксей ПРАТАПОВІЧ, участковы інспектар ІСН Юлія БУРКУН і спецыяліст ІСН Наталля КАРАТЧЭНЯ. Падлеткам распавялі аб прафілактыцы правапарушэнняў, а таксама паведамілі пра ўмовы паступлення ў ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў. Пасля ўручэння дыпломаў і віншавання пераможцаў усіх удзельнікаў конкурсу чакаў арганізаваны работнікамі РАУС салодкі стол з торцікамі і смачнымі чэрвеньскімі напоямі.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс