Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
14 мая 2018

“ПАСХАЛЬНЫ ПЕРАЗВОН”

Гэта фестываль праваслаўнай культуры, які ў трэці раз прайшоў у мінулую нядзелю ў Чэрвені. Яго прысвяцілі светламу святу – Уваскрашэнню Хрыстову. 

Падчас фестывалю працавала выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, вырабы на якую прадставілі раённы цэнтр культуры і адпачынку г.Чэрвеня, Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі з Чэрвеня і са Смілавічаў, выяўленчая студыя “Мой свет”, школы горада і раёна, а таксама жыхары Чэрвеня.

Свята-Елісавецінскі манастыр гандляваў хлебам уласнай выпечкі. На фестываль завітаў калектыў званароў пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення звону Мінскага духоўнага вучылішча, лаўрэата міжнародных конкурсаў, магістр мастацтваў Багдан Бярозкін. Звонкая мелодыя званоў запрашала ўсіх жадаючых да ўдзелу ў мерапрыемстве.

Фестываль прадугледжваў конкурсную праграму, якая складвалася з пяці намінацый: “інструментальная музыка”, “вакальнае мастацтва”, “тэатральнае мастацтва. Мастацкае слова”, “декаратыўна-прыкладное мастацтва”, “літаратура”. Дзве апошнія былі прадстаўлены на выставе.

Выступленні канкурсантаў ацэньвала журы, у складзе якога начальнік аддзела народнай творчасці Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку Наталля Кучук, мастацкі кіраўнік гэтай жа ўстановы Святлана Разумоўская,

хармайстар народнага вакальнага ансамбля “Вербніца” Вера Капачова, тэолаг-рэлігіявед Валянціна Усенка, старшыня журы – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама Лідзія Шчацінка.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся настаяцель Свята-Нікольскага храма г.Чэрвеня протаіерэй Аляксандр Лазоўскі.

Затым конкурсную праграму адкрыў народны вакальны ансамбль “Рэха”. У яго выкананні акапэльна прагучалі: “Тропарь Пасхи” і “Отче наш”. Марына Сіняўская парадавала вакальным спевам без суправаджэння. Анатоль Кеда выканаў песню “Малітва”. Святлана Панцялеева прачытала верш “Сёння Бог прачнуўся рана”. Вучні гімназіі №1 імя У.А.Караля прадэманстравалі тэатральную пастаноўку “Цюльпан і нарцыс”, Ганна Біруля выканала песню “Ангел мой”. Немагчыма без слёз было слухаць верш “Малітва маці” у выкананні Святланы Праляскоўскай. Апладысментамі сустракалі наступную канкурсантку з маналогам Мілану Яўсейчык. Пра пасхальны кулічык распавялі ў тэатралізаванай пастаноўцы выхаванцы нядзельнай школы пры Свята-Нікольскай царкве. “Пасхальную драму” паведала Кацярына Гурыновіч. Дзіцячы хор сярэдняй школы №3 заслужыў добрыя апладысменты гледачоў. Пра ангелаў нагадала Дарья Ашэйчык, а вучні тэатральнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў дапамаглі ў сваёй пастаноўцы перажыць адразу ўсе часы года. Карына Герасімовіч выканала песню “Я б хацела намаляваць мару”. Убачыць свет ў новых фарбах дапамог прысутным ансамбль блок-флейтыстаў школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алега Калесніка. Прагучалі песні ў выкананні Дар’і Клімовіч, Вікторыі Варабей, Валерыі Янчэўскай, Ганны Суша. Вучні 4 класа СШ №3 г.Чэрвеня прадставілі казку “Чырвоная шапачка” на новы лад, эстрадная школа Чэрвеньскай школы мастацтваў - эстрадную студыю “Калі горад танцуе”.

Вельмі спадабаўся ўдзельнікам мерапрыемства канцэрт званоў (на здымку).

Урэшце настаў самы ўрачысты момант: журы падвяло вынікі конкурсу. Пераможцамі сталі: у намінацыі “вакальнае мастацтва”: сярод дарослых – Марына Сіняўская, сярод дзяцей – Ганна Суша; у намінацыі “тэатральнае мастацтва. Мастацкае слова”: сярод дарослых – Святлана Праляскоўская (на здымку), сярод дзяцей – Дар’я Ашэйчык (на здымку) і Кацярына Гурыновіч (на здымку) (тэатральнае аддзяленне Чэрвенськай дзіцячай школы мастацтваў); у намінацыі “інструментальная музыка” – ансамбль блок-флейтыстаў дзіцячай школы мастацтваў, сярод удзельнікаў у намінацыі “мастацкая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць” пераможцам прызнаны Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма суціна г.п.Смілавічы (на здымку).

Усе пераможцы атрымалі Дыпломы фестывалю.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/4556-%E2%80%9Cpashalny-perazvon%E2%80%9D.html#sigProId28669c1450

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс