Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
17 мая 2018

Аляксандр Гадун – намеснік старшыні райвыканкама

На працоўнай нарадзе кіраўнік раёна Віталь Казлоў прадставіў новага намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўнічай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, – Аляксандра Гадуна.

Віталь Казлоў адзначыў, што Аляксандр Мікалаевіч – чалавек дасведчаны, узначальваў камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы «Минскаблдарбуд» і «Смалявіцкая ЖКГ».

У якасці прыярытэтных задач, якія стаяць перад раённай будаўнічай галіной і ЖКГ, Аляксандр Гадун бачыць будаўніцтва жылля, даступнасць якасных і танных жыллёва-камунальных паслуг, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, навядзенне парадку на зямлі.

Аляксандр Гадун нарадзіўся ў 1975 годзе ў вёсцы Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю: у 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны каледж, у 2016 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Першым месцам працы быў Клецкі вытворча-харчовы завод (інжынер па тэхніцы бяспекі і ахове працы). У 1999-2000 гг. служыў у радах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У розныя перыяды працаваў механікам, начальнікам цэха Клецкага вытворча-харчовага завода, прарабам ДРБУ №212 г. Клецка, галоўным інжынерам, дырэктарам Клецкага камбікормавага завода, начальнікам філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — ДРБУ №123 г. Смалявічы, генеральным дырэктарам КУП «Мінскаблдарбуд», дырэктарам раённага КУП «Смалявіцкая ЖКГ».

Сняжана КАЎГАРЭНЯ, фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс