Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
24 мая 2018

Добраўпарадкаванне горада працягваецца

Не збаўляюцца тэмпы па аднаўленню фасадаў будынкаў у цэнтры горада, кропак мелкага прыватнага гадлю. З’явіўся прыгожы пункт прыпынку гарадскіх аўтобусаў на цэнтральнай плошчы, які складаецца з ансамбля двух камерцыйных ларкоў і павільёна для пасажыраў (на здымку). Мяняе аблічча і міні-рынак “Чапаеўскі”. У пашыраных сучасных гандлёвых кропках камфортна будзе знаходзіцца прадаўцам і пакупнікам.

На многіх вуліцах горада будаўнікі пракладваюць новыя прасторныя пешаходныя дарожкі. Бяспечна будзе цяпер рухацца па вуліцы Карла Лібкнехта. На вуліцы Перамогі (на здымку) ўздоўж шматпавярховых дамоў, паралельна кальцавой дарозе, таксама з’явіцца пешаходная дарожка з сучасным пакрыццём. Асфальтавая дарога праляжа да будынка цэха звадкаванага газа з вуліцы Мінскай. Дзве буйныя вуліцы – Мінская і Зяневіча атрымаюць новыя агароджы.

Галіна ГАМЕЗА. 
Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/4611-dobra%D1%9Eparadkavanne-gorada-pratsyagvaetstsa.html#sigProId0e539b4b7e

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс