Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
24 мая 2018

Пакуль мы помнім - мы жывём

Філіял “Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” у рамках сацыяльнага праекта “Манументы Перамогі” правёў рэканструкцыю брацкай магілы савецкіх воінаў і партызанаў у вёсцы Клінок.

Як распавёў “Раённаму весніку” начальнік рамонтна-будаўнічага ўчастка філіяла Аляксей Хлапонін, арганізацыя дабрачынна ўзнаўляе мемарыялы Вялікай Айчыннай вайны ўжо на працягу трох гадоў. Аб’ект у Клінку – асаблівы, бо з тутэйшых мясцін – некалькі супрацоўнікаў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, у тым ліку – начальнік філіяла Уладзімір Гарбацэвіч. Для іх гэта – яшчэ і знак удзячнасці малой радзіме.

На рэканструкцыі брацкай магілы ў Клінку на працягу амаль двух тыдняў шчыравалі спецыялісты рамонтна-будаўнічага ўчастка філіяла, а таксама вадзіцелі, электрыкі, сувязісты. Яны цалкам рэстаўрыравалі галоўны помнік мемарыяла, паставілі новую агароджу, узнавілі ў першапачатковым выглядзе восем пахаванняў, замянілі таблічкі на шэрагу помнікаў, праклалі дарожкі з тратуарнай пліткі, а таксама асвяжылі абеліск партызанам атрада імя газеты “Праўда”, які знаходзіцца ў скверы побач.

– Для кожнага з нас – вялікі гонар паўдзельнічаць у гэтым сацыяльным праекце, аддаць даніну памяці дзядам, якія змагаліся за наша шчаслівае сёння, – зазначыў Аляксей Хлапонін.

З удзячнасцю і радасным хваляваннем успрынялі новае аблічча мемарыяла вяскоўцы.

– Вельмі патрэбную справу зрабілі дабрачынцы. Нездарма ж кажуць: “Пакуль мы помнім – мы жывём”, – гаворыць адна са старэйшых жыхарак Клінка, былая настаўніца мясцовай школы Ларыса Рыгораўна Ганчарык.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

24 05 2018 15 

 

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс