Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 июля 2018

Сардэчная ўдзячнасць - ветэранам

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька і загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аксана Бурлуцкая наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу ў г.Чэрвені. Ад імя Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта, Савета ветэранаў павіншавалі і ўручылі падарункі Мікалаю Аляксандравічу Лашуку, Соф’і Львоўне Калтовіч, Мікалаю Фёдаравічу Козыраву, Аляксандру Захаравічу Новіку, Лідзіі Адамаўне Кеда, Акіму Цітавічу Якаўлеву, Таццяне Іванаўне Зікратавай і Васілю Ігнатавічу Семчанку.

Ветэраны выказалі сардэчную ўдзячнасць адміністрацыі горада, Савету ветэранаў і ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва за клопат і ўвагу.

09 07 2018 11

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс