
Гаспадары яго — Ірына і Канстанцін Сармант. Акрамя адметных фігурак з дрэва, казачных персанажаў, выразаных гаспадаром дома, вабіць вока рознакаляровы дыван з кветак, якія з любоўю даглядае гаспадыня. Канстанцін Сцяпанавіч, майстар, рэзчык па дрэву, цудоўны прафесіянал-сталяр нават для сабакі пабудаваў не проста будку, а міні-катэдж.
Ірына Сцяпанаўна так апантана любіць кветкі, што не дазваляе мужу абсталяваць газон і месца для шашлыкоў у мэтах эканоміі зямлі. Ёй падабаюцца аднагадовыя расліны, хоць клопату і догляду яны патрабуюць больш, але колеры афарбоўкі ў такіх кветак непараўнальныя — яркія, сакавітыя.
Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

