Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

17 августа 2018

Чараўніцы кельмы і пэндзля

Сёлета Чэрвень літаральна на вачах мяняе аблічча. Добраўпарадкаваннем горада заклапочаны, бадай, кожны
працоўны калектыў, кожны жыхар. Сярод тых, хто робіць яго ўтульней, прыгажэй – работнікі чэрвеньскай ПМК-237

На гэтым тыдні яны завяршылі рэстаўрацыю фасада будынка друкарні. Пасля падрыхтоўчых работ, выкананых мужчынамі, за справу ўзяліся маляры-тынкоўшчыкі Ганна Алейнік, Ірына Вяргейчык (на здымку) і Таццяна Кацько. Стаж працы кожнай з іх у гэтай будаўнічай арганізацыі вымяраецца не адным дзесяцігоддзем. Напрыклад, Ганна Сяргееўна шчыруе тут ужо амаль сорак гадоў. За гэты час разам з калегамі ўдзельнічала ў будаўніцтве самых розных аб’ектаў: жывёлагадоўчых фермаў гаспадарак раёна, школ, жылых дамоў у аграгарадках, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, новых шматпавярховікаў у мікрараёне вуліцы Барыкіна.
– Без кельмы, пэндзля ў руках ўжо і не ўяўляю сабе жыцця, – кажа яна. – Прыемна ўсведамляць, што зробленае табою будзе служыць не толькі сучаснікам, але і нашчадкам.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс